2007-04-03 14:18:20

Сьвет першых хрысьціянаў- працяг


У мінулы раз мы шмат увагі надалі часам імператара Канстанціна, бо менавіта пры яго праўленні былі спынены пераследванні хрысціян і ён сам прыняў хрысціянства. Менавіта Канстанцін быў аўтарам знакамітай манаграмы Збавіцеля, складзенай з дзвух першых літараў грэцкага слова Хрыстос – перакрыжаваныя літары Х і Р – знак, які ён загадаў сваім салдатам выявіць на шчытах перад бітвай з войскамі свайго супраціўніка ў 312-м годзе. На сотні гадоў тая манаграма стала асноўнай у хрысціянскім мастацтве, бо толькі на пачатку V-га стагоддзя ўласна крыж, як сімвал шанавання Хрыста, першымі пачалі ўжываць у сваіх храмах афрыканскія хрысціяне, а ўжо пасля іх хрысціяне Італіі. Яшчэ пры Канстанціне, была вынайдзена іканагарфічня формула, прыстасаваная да рымскай манархіі навернутай у хрысціянства, бо вызначала яна ерархію моцных.
Гэта была нязменная выява імператара, які сядзіць на залатым троне, аднак са значным дапаўненнем: рука з неба, якая бласлаўляе, або карануе яго ў вялікасці і апафеозе. Так выяўлялася рука Бога і паказвалася, што Бог нябесны – Валадар зямнога манарха. Тэма рукі Божай, што апякае з неба нейкую зямную асобу, мела ясны іканаграфічны сэнс. Але вось што цікава: у гэтай выяве аб’ядналіся два мастацтвы – імператар на троне, гэта класічнае рымскае мастацтва, а рука з неба тыпова габрэйскае, якое паходзіць з сінагогі. Гэта тлумачыцца тым, што пад час навяртання ў Хрысціянства імператар Канстанцін меў асаблівы інтэрэс да Ерусаліма, да месцаў, якія пасля Хрыста сталі святымі. Ён хацеў прыняць хрысціянства праз асобу Хрыста. Выявы імператарскай велічы і рукі Божай на манетах і медалях у часы яго праўлення, павінны былі назаўсёды ўстанавіць фундаментальны сэнс: ідэя сусветнай хрысціянскай імперыі, як адлюстраванне нябеснай імперыі, а зямны манарх, які атрымоўвае сваю моц ад Бога – сусветны імператар.
Так упершыню, праз іканаграфію, была выяўлена сусветная палітычная і рэлігійная дактрына, а да таго часу выявы служылі тлумачэннем рэлігіозных падзеяў асабістай і абмежаванай важнасці. У астатнім вызначальная ідэя двух сумесных манархаў (адзін над адным), ілюстраваная ў часы імператара Канстанціна, была толькі часткова рэлігійнай, або, па меньшай меры, у сэнсе разумення яе як базы Рымскай імперыі. Вельмі значна тое, што пачынанне падобнай хрысціянскай іканагарфіі сусветнай важнасці, пакліканай да тлумачэння фундаментальных ідэяў, пайшло ад галавы імперыі ў хуткім часе пасля яго навяртання. Калі б падобная ініцыятыва зыходзіла ад Царквы, то можна ўявіць магчымыя наступствы, якія яна б мела у выбары першанства іканаграфічных тэмаў; тады б хрысціянская грамада а не Рымская дзяржава была б паклікана выяўляць увесь хрысціянскі свет.
Перапрацоўка ў выявы хрысціянскіх валадароў стваралася б з хрысталагічных вызначэнняў, якія толькі надхняліся лепшымі ідэямі, або зыходзілі з дагматаў Хрысціянскай Царквы. Адзначым, што не ўсе хрысціяне аднолькава ўспрынялі магчымасць адкрыта спавядаць сваю веру. Некаторыя не змаглі прыстасавацца да жыцця ў горадзе зямным, для іх працягваў інаваць толькі горад нябесны. Але айцы Царквы адносіліся да жыцця больш рэалістычна. Яны падводзілі сваіх вернікаў да прыняцця ўсяго лепшага, што было ў паганскай культуры.
Толькі пасля 400-га года вышэйшыя ерархі Хрысціянскай Царквы стварылі тое, што можна было паспрабаваць на іканагарфічным полі. А ў эпоху Канстанціна святары яшчэ не былі прыгатаваныя да падобных заняткаў, яны ведалі толькі хрысціянскае мастацтва якое ўжывалася на практыцы яшчэ ў ІІІ-м стагоддзі. Затое ўрад імперыі традыцыйна меў да сваіх паслугаў усё багацце мастацкіх майстэрняў і майстроў, якія маглі зрабіць рэчы на любы густ, карацей кажучы ўвесь рэпертуар афіцыйнай іканагарфіі, дзе важнейшым сюжэтам было праслаўленне манарха. Таму не трэба здзіўляцца, што пасля навяртання Канстанціна развіццё хрысціянскай іканаграфіі ў імперскім палацы адбывалася пакрысе і толькі пасля таго, як ужо былі апрабаваныя ў хрысціянскіх храмах.
Гэтыя пачынанні падаюцца важнымі таму, што лепей тлумачаць асаблівы напрамак, які ў той час адбываўся ў стварэнні хрысціянскай іканаграфіі. Увесь іканаграфічны трыумфальны слоўнік імператарскага двара быў прыняты з лексікі хрысціянскай іканаграфіі. З той эпохі нам засталіся і знакамітыя формы выяваў, якія і сёння ўжываюцца ў царкоўным мастацтве. Напрыклад выява бласлаўляючага Хрыста, які ўрачыста сядзіць на троне, абкружаны па баках анёламі, што нясуць яму карону, або святымі, якіх ён карануе сам. З тых жа часоў існуе і выява Дзевы Марыі, якая сядзіць на троне ў багатых адзеннях упрыгожаных каштоўнымі каменнямі. Адзначым, што пад час таго першага росквіту Хрысціянства, сярод хрысціянскага кліра, былі вынайдзены святарскія адзенні, якія на многія стагоддзі вызначылі службовую вопратку, пакінуўшы такім чынам незабыўны адбітак у літургіі, абрадах і формах малітваў Царквы.
Знак імперскай іканаграфіі на іканагарфіі хрысціянскай пазнаюцца паўсюль, хаця і паказаны ў розных манерах. У вялізарнай меры імперскае мастацтва відавочна садзейнічала тэме магутнасці Бога, бо ён быў ключом да ўсіх выяваў галавы імперыі. Праз розныя варыяцыі тэмы Божай усемагутнасці, узнятай Хрыстом, пачаў адчувацца ўплыў імперскага мастацтва. Але прыгадаем, што гэта быў час, калі Вялікая Царква яшчэ толькі заканчвала адбіраць кананічныя тэксты Евангелля, іншыя ж прызнаваліся апокрыфічнымі. Большая частка тых пісанняў – плод творчай думкі і рэлігійнага запалу многіх хрысціянскіх суполак таго часу, нажаль было знішчана або страчана.







All the contents on this site are copyrighted ©.