2007-04-03 14:23:11

Другая гадавіна з дня сьмерці Слугі Божага Яна Паўла ІІ


2 красавіка 2007 г. у мінскім касцёле святых Сымона і Алены адбылося набажэнства, прысвечанае другой гадавіне з дня смерці Слугі Божага Яна Паўла ІІ.
Святую Імшу ў інтэнцыі хутчэйшай кананізацыі Вялікага Папы цэлебраваў Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Марцін Відавіч разам з Апостальскім Адміністратарам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупам Антоніем Дзям’янкам, Апостальскім візітатарам для грэка-каталікоў на Беларусі кс. архімандрытам Сяргеем Гаекам МІС, святарамі з розных дыяцэзій. У набажэнстве прымалі ўдзел шматлікія вернікі з розных парафій, прысутнічалі прадстаўнікі дзяржаўнай улады і дыпламатычных місій у нашай краіне.

Пасля Імшы адбыўся канцэрт, падчас якога гучалі прыгожыя спевы, якія вельмі любіў Ян Павел ІІ, у выкананні хораў «Гасанна», «Сымонкі», «Арханёлы», «Голас душы», «Вясёлка», «Разам», «Cantus cоrdis» і «Паланэз». У 21 гадзіну 37 хвілін, дакладна ў той момант, калі два гады таму Вялікі Папа адышоў у вечнасць, усе прысутныя мінутай маўчання ўшанавалі яго памяць, пасля чаго адбылася працэсія са свечкамі вакол касцёла.
Нагадаем, што з 25 сакавіка па 10 красавіка ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча, што ў Чырвоным касцёле, праходзіць выстава кніг, прысвечаная Слузе Божаму Яну Паўлу ІІ.








All the contents on this site are copyrighted ©.