2007-04-02 15:30:41

Вербная Нядзеля ў Ватыкане: Дзень Моладзі з удзелам Папы Бэнэдыкта 16


“Людзі, якія адмаўляюцца з уласнае выгоды, каб служыць церпячым; якія не згаджаюцца з хлусьнёю і насільлем, каб абвяшчаць праўду; людзі, якія нясуць прымірэньне і мір, дзе пануе няпрыязьнь і нянавісьць—зьяўляюцца бачнымі знакамі Божага дзеяньня. Сьвяцейшы Айцец зьвярнуў на гэта ўвагу ў часе Літургіі Вербнае Нядзелі, значыць 1-га красавіка. Плошча Сьвятога Пятра была перапоўненаю, асабліва моладзю, якая ўдзельнічала ў рымскіх сьвяткаваньнях 22-га Сусьветнага Дня Моладзі.
Сьвятая Імша пачалася працэсыяю з вербамі ад абэліска, які знаходзіцца ў цэнтры Плошчы да галоўнага алтара, пры якім Бэнэдыкт 16 адслужыў Сьвятую Літургію. У казаньні Папа гаварыў аб умовах насьледаваньня Хрыста.
RealAudioMP3
Чалавек ў стане адмовіцца ад уласнае самарэалізацыі. Панад свае посьпехі і кар”еру можа выбраць праўду і любоў. Замест жыць толькі для сябе—можа ахвяраваць сваё жыцьцё для большых рэчаў. Трэба да гэтага жаданьня шуканьня Бога ды “неапаганеных рук ды чыстага сэрца”
Рукі астаюцца чыстымі, калі не служаць актам насільля- працягваў Папа. Гэта далоні, якіх не пляміць карупцыя і хабарніцтва. А калі сэрца чыстае?- запытаўся Сьвяцейшы Айцец. Тады адказаў, калі не брудзіцца хлусьнёю і гіпакрызіяю. Калі астаецца празрыстым як крынічная вада, таму што не знае крывадушнасьці. Чыстае сэрца, якое не даецца адурманіцца прыемнасьцям, і якога любоў ёсьць сапраўднаю - паясьніў Бэнэдыкт 16. Далей падкрэсьліў, што на дарозе з Ісусам чалавек зазнае ачышчэньня, якое ўзносіць яго на вышыні, якая зьяўляецца ягоным прызначэньнем: значыць прыязьні з самым Богам.
На заканчэньне Папа прыпомніў маладым людзям, што Бог і сёньня стукае да чалавечых сэрцаў. Тых, што не бачаць Ягонае прысутнасьці ў стварэньні і да якіх не прамаўляе Слова Божае ў Касьцёле Бэнэдыкт 16 заахвоціў, каб глянулі на Крыж. Бог прыняў цярпеньне з любові, каб кожны чалавек мог на Яго адкрыцца.
Пасьля Эўхарыстыі Папа паблаславіў яшчэ вернікаў з вакна Апостальскага Палацу.








All the contents on this site are copyrighted ©.