2007-04-02 15:37:28

Арцыбіскуп Ныч стаў Варшаўскім Мітрапалітам


Арцыбіскуп Казімеж Ныч стаў на чале варшаўскае архідыяцэзіі. У цырымоніі прызначэньня яго мітрапалітам удзельнічалі прэзыдэнт Польшчы, прэм’ер-міністар, маршалак Сэйму, палітыкі, сьвятары й вернікі.
Папа рымскі Бэнэдыкт XVІ у адмысловай буле інфармуе пра прызначэньне арцыбіскупа К. Ныча мітрапалітам. У прыватнасьці, пантыфік там зазначае, што мітрапаліт павінен так кіраваць вернікамі, каб яны паглыблялі сваю веру, надзею й любоў.
Пасьля агучаньня зьместу булы папы рымскага апостальскі нунцый арцыбіскуп Юзэф Кавальчык уручыў ерарху пастарал – сымбаль душпастырскае ўлады – і правёў яго на трон. Варшаўскія вернікі рэагавалі апладысмэнтамі.
Пасьля цырымоніі прызначэньня міртапалітам варшаўскім арцыбіскуп Казімеж Ныч адслужыў літургію Вербнае нядзелі.










All the contents on this site are copyrighted ©.