2007-03-31 10:38:20

"Таямніца любові" -кніжка гэтага постсынадальнага Апостальскага зварота Папы Бенедыкта 16 раскуплена поўнасцю, увесь тыраж.


220 тысяч зборнікаў гэтага дакуманта,які зноў пацвердзіў вуснамі Папы Рымскага важнасць Эўхарыстыі для сучаснага свету як вяршыню жыцця і місіі Царквы, былі выдадзены Ватыканскім выдавецтвам (Libreria Editrice Vaticana ) і прэзентаваны толькі 10 дзён таму назад. Бенедыкт 16 заклікае ўсіх вернікаў паглыбыць разуменне сувязі між таямніцай Эўхарыстыі, літургічнымі дзеямі і заўсёды новым духоўным культам, што зыходзіць з Эўхарыстыі як "таямніца любові".
Гэтая кніга ёсць 19-ю з серыі "Настаўніцтва Папы Бенедыкта 16".







All the contents on this site are copyrighted ©.