2007-03-31 10:24:31

Папа Бэнэдыкт 16 удзячны за запрашэньне адведаць Украіну


30-га сакавіка Сьвяцейшы Айцец прыняў на прыватнай аўдыенцыі новага пасла Украіны пры Апстальскай Сталіцы спадарыню Тацяну Іжэўскую, якая склала вярыцельныя граматы. У сваёй прамове да яе Папа прыпомніў пакліканьне Украіны як брамы, што спалучае Усход з Захадам. Выказаў за пасрэдніцтвам новага пасла ўдзячнасьць Прэзыдэнту Украіны Віктару Юшчанцы за запрашэньне адведаць ягоную краіну, як таксама падзякаваў за ягоную нядаўную сустрэчу з тамашнім Эпіскапатам лацінскага абраду.
Далей Папа прыпомніў, што мінае 15-ць гадоў, ад калі Украіна наладзіла дыпламатычныя адносіны з Апостальскаю Сталіцаю, што наступіла ў 1992-м годзе. Падкрэсьліў добрую атмасфэру адносінаў украінскіх уладаў з Цэрквамі і Царкоўнымі Супольнасьцямі ды рэлігійную свабоду, якая там існуе.
Зьвяртаючыся да Папы новая пасол Украіны пры Ватыкане прыпомніла хрысьціянскія карані культуры гэтае краіны ды ейнае эўрапэйскае пакліканьне, якое падкрэсьліў Папа Ян Павал ІІ, наведваючы Украіну ў 2001-м годзе.
Спадарыня Тацяна Іжэўская нарадзілася 19-га лістапада 1956-га году ў Чэрнігаве. Пасьля атрыманьня Украінаю незалежнасьці працавала ў міністэрстве замежных спраў і дыпламатыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.