2007-03-31 10:38:43

100 арганізацый з амаль 70 краін свету ўключае ў сабе Сусветны жаночы каталіцкі Саюз. Кіруе ім арцыбіскуп Станіслаў Рылко, Прэзідэнт Папскай Рады па справах свецкіх.


Саюз атрымаў на гэтым тыдні статус міжнароднай грамадскай асацыяцыі вернікаў кананічнага права і стаецца такім чынам прызнаванай Папскай структурай. Як зазначыла на адпаведнай урачыстасці генеральны прэзідэнт Саюза спадарыня Карен Харлей, " атрыманы статут з'яўляецца знакам прызнавання нястомных намаганняў жанчын-хрысціянак, якія працуюць у Саюзе на парафіяльным, дыяцазальным, нацыянальным і міжнародным узроўнях". Сёння - гэта мільёны свецкіх жанчын каталічак па цэлым свеце.
Заснаваны жаночы каталіцкі Саюз у 1910 годзе. Яго прызначэнне - спрыяць удзелу і поўні адказнасці жанчын-каталічак ў Царкве і грамадстве. Такім чынам, члены Саюза ажыццяўляюць асаблівую і непаўторную місію Эвангелізацыі і развіцця чалавецтва ад першахрысціянскай грамады вучаніц Езуса.







All the contents on this site are copyrighted ©.