2007-03-30 15:15:49

Каталіцкая Царква В'етнама адкрывае курсы для беспрацоўнай моладзі.


Штогод з сярэдняй школы краіны выпускаецца 3 млны маладых. Трэць з іх працягвае навучанне, астатнія шукаюць працу. Але знаходзяць далёка не ўсё. У апошнія гады гэта стаецца цяжкай нацыянальнай праблемай, нараджае напружанні і адчай, прымусовую міграцыю як унутры краіны, так і па-за межамі. Царква В'етнама вырашыла актыўна дапамагчы моладзі краіны і распрацавала шэраг праектаў. Айцы-радэмптарысты, напрыклад, заклалі фонд падтрымкі для тых юнакоў і дзяўчат, якія ўпершыню ўзяліся шукаць працу. У сталіцы айцец Тан пачаў весці курс прафесійнай падрыхтоўкі для моладзі ўсіх дыяцэзій - як Поўдня, так і Поўначы В'етнама. Ужо першыя выпускнікі курсаў знайшля працу па спадобе ў вялікіх гарадах роднай краіны. Многім маладым айцы-рэдэмптарысты прапанавалі працу на місіях. Зарплата выдаецца рэгулярна. Як расказаў журналістам Азіяньюс айцец Тан, яна складае 100 долараў. Гэта дастаткова для вартага жыцця і нават застаецца, каб дапамагаць родным у вёсцы. Да таго ж, звычайна пры працах ў дыяцэзіях краіны маладыя людзі даюць варты уклад ў сацыяльнае развіццё грамадства.







All the contents on this site are copyrighted ©.