2007-03-30 15:14:14

Вялiкоднае пасланне кiраўнiкоў хрысцiянаў Святой Зямлi.


Пасха ёсць асаблiвым перыядам для пошука Хрыстовага Святла i для пабудовы лепшай будучынi для ўсiх, палестынцаў i iзраiльцянаў, мусульманаў i юдэяў, хрысцiянаў i друзаў, для будучынi ў мiры i справядлiвасцi.
З такiмi словамi звярнулiся да жыхароў Святой Зямлi мясцовыя кiраўнiкi хрысцiянскiх Цэркваў з нагоды надыходзячай Пасхi.
У традыцыйным пасланнi на Вялiкодныя свята кiраўнiкi хрысцiянаў запрашаюць “асаблiвым чынам малiцца за гэту Зямлю, каб Бог накiраваў прадстаўнiкоў уладаў на шлях мiра, справядлiвасцi i роўнасцi”.
Аўтары паслання звяртаюцца таксама i да новага палестынскага ўраду, да ўладаў Iзраiля i арабскiх кiраўнiкоў з надзеяй, што “яны будуць працаваць разам, каб знiшчыць боязь, прыгнёт, муры, перашкоды i вязнiцы дзеля таго, каб напоўнiць сэрцы людзей верай, поўнай годнасцi i свабоды”. Трынаццаць хрысцiянскiх кiраўнiкоў, якiя паставiлi свае подпiсы пад пасланнем, просяць “аб адмене эмбарго ў адносiнах да палестынцаў i аказаннi iм дапамогi. Ёсць такiя зоны, - чытаем мы ў пасланнi, - якiя знаходзяцца ў цяжкай санiтарнай, эканамiчнай i адукацыйнай сiтуацыях…”
Напрыканцы паслання гаворыцца: “У гэтых умовах пакуты пойдзем да Уваскрасення Хрыста i да Яго Духа, Якi зробiць нас здольнымi пазбавiцца ад прыгнёту…”







All the contents on this site are copyrighted ©.