2007-03-29 14:00:29

У Кёльне праходзiць выстава прысвячаная Бенедыкту XVI°.


Арцыбiскуп кёльнскi, кардынал Яўхiм Майснер зарганiзаваў у Кёльне выставу, прысвечаную бiаграфii Свяцейшага Айца Бенедыкта XVI°. Экспазiцыя праводзiцца ў сувязi з наступаючым 16-га красавiка 80-гадовым юбiлеям Папы.
На выставе, якая мае назву “Бенедыкт XVI°, Папа, якi прыйшоў з Германii”, прадстаўлены тэксты, факсiмiле, фотаздымкi i дакументы аб жыццi сучаснага Папы. Выстава будзе адкрыта да 29 сакавiка. Кардынал Майснер пажадаў такiм чынам выканаць абяцанне, якое ён даў вернiкам у Кёльнскай катэдры на наступны дзень пасля абрання Язэпа Рацынгера на Пасад св. апостала Пятра.







All the contents on this site are copyrighted ©.