Расклад вялiкодных Богаслужбаў з удзелам Свяцейшага Айца.
Пасхальнае малiтоўнае чуванне з Папам пачнецца 7 красавiка ў ватыканскай базылiцы
а 22 гадзiне i працягнецца да поўначы. На Вялiкдзень, 8 красавiка, а 10.30 ранiцы
Бенедыкт XVI° узначалiць урачыстую Святую iмшу ў базылiцы св.Пятра, пад час якой звернiцца
да вернiкаў з адпаведным пасланнем, павiншуе прысутных на розных мовах i надзелiць
блаславенства “Urbi et Orbi” (Гораду i Свету). Таксама i гэта ўрачыстая Богаслужба
будзе перадавацца ў прамым эфiры.