2007-03-28 13:34:53

Агульная аўдыенцыя Папы у сераду 28 сакавіка


Адбылася яна на Плошчы Сьвятога Пятра, а гэта таму, што ў Рыме было даволі добрае надвор»е ды таксама з огляду на тое, што прыбыло на яе шмат вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьвету. Плошча Сьвятога Пятра была амаль поўнаю. Была гэта ўжо 12-я сустрэча Папы Бэнэдыкта 16 з вернікамі ў гэтым годзе. А ў сваёй сёньняшняй катахэзе Бэнэдыкт 16 працягваў свой цыкл катахэзаў прысьвечаных Айцам Царквы сказаўшы, між іншым,
RealAudioMP3
Сёньняшняя катахэза прысьвечана асобе і навучаньню Сьвятога Ірэнэя з Ліёну. Гэты айцец Царквы нарадзіўся праўдападобна ў Смырне на тэрыторыі сёньняшняй Турцыі, каля 135-га году. Быў у школе біскупа Палікарпа, вучня Сьвятога Яна Апостала.
У 177-м годзе- працягваў сваю катахэзу Папа- стаў Прэзбітэрам Царквы у Ліёне а затым яе біскупам. Памёр праўдападобна як мучанік у 202 або 203 годзе.
Ірэнэй быў чалавекам веры і руплівым пастырам- сказаў далей Сьвяцейшы Айцец- багаты ведамі і поўны місійнага духа. Як пісьменнік ахвяраваўся абароне сапраўднае навукі перад еразямі, якія тады нараджаліся, ды яснаму навучаньню праўдаў веры. Быў прызнаны за перашага вялікага хрысьціянскага тэалога.
У цэнтры ягонага навучаньня- сказаў на заканчэньне сёньняшняй сустрэчы з вернікамі Бэнэдыкт 16—астаецца рэгула веры, за якую прызнае “крэда” Апосталаў разам з Эвангэльлем, якое перадаецца біскупам- сваім наступнікам. Адсюль Ірэнэй намагаецца выказаць значэньне Апостальскай Традыцыі адносна зьбераганьня сапраўднае веры, свабоднай ад памылак і скажэньняў.


На заканчэньне аўдыенцыі Сьвяцейшы Айцец прывітаў усіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.