2007-03-27 09:07:16

У Венгрыi прапанавана стварыць суполкi вясковых святароў.


Пастырскiя суполкi, створаныя для вырашэння праблемаў, злучаных з недахопам святароў i iх iзаляванасцю ў сельскiх мясцовасцях, заснаваныя па прапанове кардынала Петэра Эрдё, Старшынi Бiскупскай канфярэнцыi Венгрыi пад час апошняга пленарнага паседжання бiскупаў краiны.
Згодна з апошнiмi статыстычнымi даследваннямi ў Венгрыi ў 2005 годзе служыла 2576 святароў на 10 млн. насельнiцтва, пераважную большасць якога складаюць католiкi. У той час як у вялiкiх населеных пунктах на аднаго святара прыпадае 6 000 вернiкаў, то ў сельскiх зонах святарам даводзiцца клапацiцца аб 5 парафiях, што робiць практычна немагчымым усталяванне асабiстых шчыльных кантактаў. Кардынал Эрдё лiчыць, што гэта выклiкае “не толькi праблемы ў пастырскiм служэннi, але i робiць згаданых святароў iзаляванымi i самотнымi”. Каб пазбегнуць гэтых праблем Бiскупская канфярэнцыя Венгрыi прапануе стварыць пэўныя структуры для вясковых парафiй, у якiх будуць аб’яднаныя 2-3 святары, што будуць жыць разам i служыць на карысць вернiкаў на адпаведнай тэрыторыi”.







All the contents on this site are copyrighted ©.