2007-03-27 13:43:54

Сьвятая Імша за Беларусь у Варшаве


25 сакавіка варшаўскія беларусы й палякі прыйшлі памаліцца за Беларусь і адсьвяткаваць Дзень Волі. Сьвятая Імша на беларускай мове адбылася ў касьцёле айцоў дамініканцаў у варшаўскім раёне Служаў. Малітва пачалася словамі песьні „Малюся за цябе, Беларусь”, а закончылася традыцыйна сьпевам „Магутны Божа, Уладар сусьвету.” На Імшы адчувалася сьвяточная й радасная атмасфэра, паколькі ў такі важны дзень беларусы змаглі памаліцца за сваю Бацькаўшчыну на роднай мове. Падчас малітвы вернікаў прагучалі просьбы дабрабыту, свабоды, еднасьці, надзеі на лепшую будучыню для беларускага народу. Усе прысутныя дакладна разумелі, што Беларусі й яе народу патрэбныя ня толькі ўчынкі, але таксама малітва ды духоўная падтрымка.
Варта дадаць, што імшы на беларускай мове ў Варшаве адбываюцца штомесяц, першая была адпраўлена ў 2004 годзе.










All the contents on this site are copyrighted ©.