2007-03-27 13:36:47

Настаяцель Экумэнічнае Супольнасьці з Тэзэ быў прыняты Папам Бэнэдыктам 16


26-га сакавіка Сьвяцейшы Айцец прыняў на спэцыяльнай аўдыенцыі настаяцеля Экумэнічнае Супольнасьці з Тэзэ брата Алойса, які запэўніў Папу аб далейшай волі ўтрымліваньня глыбокай сувязі з Апостальскай Сталіцай. Брат Алойс вельмі ўцешыўся, што Бэнэдыкт 16 так сардэчна яго прыняў. Пасьля сьмерці брата Рожэ – сказаў журналісту Ватыканскага Радыё брат Алойс- Бэнэдыкт 16 гаварыў са мною аб ім вельмі прыгожа. Прыпомніў ягоную постаць і экумэнічнае заангажаваньне ў гадавіну трагічнае сьтмерці. Такім чынам я меў нагоду- працягваў брат Алойс- сказаць, што мы хочам працягваць дарогу супольнасьці, ў глыбокай еднасьці з Рымскім Папам. Трэба паказваць сьвету, што хрысьціяне імкнуцца да еднасьці, што мы адно ў Касьцёле і павінны гэта рабіць бачным- сказаў журналісту Ватыканскага Радыё брат Алойс.








All the contents on this site are copyrighted ©.