2007-03-27 13:55:56

Ва Украiнi малiлiся за кардынала Слiпога.


У Тэрнопалi ўшанавалi славутага земляка – кардынала Язэпа Слiпога. Шэраг мерапрыемстваў адбываўся з 14 да 27 лютага. Жыхары Тэрнопаля накiравалiся таксама ў Львоў, каб пакланiцца целу кардынала.
Ужо 14 лютага прайшлi некаторыя мерапрыемствы ў абласной адмiнiстрацыi Тэрнопаля. 17 лютага ў Духоўным цэнтры вёскi Заздрысць, на радзiме кардынала Слiпога, была адпраўлена Архiрэйская лiтургiя. 27 лютага адбылося адпаведнае спатканне ў мясцовым краезнаўчым музее.
Наша даведка: Язэп Слiпый нарадзiўся 17 лiстапада 1892 года. Ён быў навуковым супрацоўнiкам, святаром i абаронцай пераследаваных вернiкаў. Пасля заканчэння адукацыi ў Львове, Iнсбруке, Рыме i Парыжы стаў выкладчыкам, а потым i рэктарам Львоўскай духоўнай семiнарыi i Багаслоўскай акадэмii.
Надрукаваў каля ХХ тамоў навуковых твораў. У 1939 годзе тагачасны галава Украiнскай Грэка-каталiцкай Царквы мiтрапалiт Андрэй Шэптыцкi ўзвёў яго да бiскупскай годнасцi. Пасля смерцi мiтрапалiта Шэптыцкага 1 лiстапада 1944 года бiскуп Язэп Слiпый ўзначалiў Украiнскую Грэка-каталiцкую Царкву.
11 красавiка 1945 года ён быў арыштаваны i правёў у савецкiх лагерах 18 гадоў. Пасля ўмяшальнiцтва Папы Яна ХХIII° i Прэзiдэнта ЗША Джона Кенедзi ён быў вызвалены, выехаў на Захад i ў 1963 годзе прыняў удзел у II° Ватыканскiм саборы.
Памёр кардынал Язэп Слiпый у Рыме у 1984 годзе.







All the contents on this site are copyrighted ©.