2007-03-26 14:43:02

Рым: візіт Папы у парафіі Сьвятой Філіцыты ды яе Сыноў-Мучанікаў


Раніцай ў нядзелю 25-га сакавіка Бэнэдыкт 16 наведаў гэтую парафію, якая ляжыць на пэрыфэрыях Вечнага Гораду. У апошнім пэрыядзе пабудавана там многа памешканьняў, у якіх у большай частцы жыве наяздное насельніцтва, таксама з па-за Італіі. Сьвяцейшы Айцец адслужыў там Сьвятую Імшу ды сустрэўся з парафіянамі. З асаблівым прывітаньнем Бэнэдыкт 16 зьвярнуўся да Філіпінцаў. У парафіі, якую наведаў Папа, яны зьяўляюцца выняткова шматлікаю групаю і рэгулярна карыстаюцца з этнічнага душпастырства ў сваёй мове.







All the contents on this site are copyrighted ©.