2007-03-26 14:33:50

Камісія па сувязях з юдаізмам Святога Пасаду пабывала ў Ерусаліме, дзе сустрэлася з галоўным Рабінатам Ізраіля." Ідэя маральнага рэлятывізму (адноснасці) супрацьставіцца рэлігійнаму светаадчуванню і нясе з сабою сур'ёзную пагрозу для чалавецтва",- гаворыцца ў заключным дакуманце.


У выніку перамоў па праблемах рэлігійнай свабоды і яе межаў , чытаем: " У той час, як дзяржава ў прынцыпе не павінна абмяжоўваць як рэлігійную свабоду людзей і грамад, так і свабоду сумлення,..яно павінна гарантаваць дабрабыт і бяспеку членаў грамадства. Як следства, павінна ўмешвацца кожны раз, калі ўзнікае пагроза насілля, асабліва ў выяве тэрарызму ці псіхалагічных маніпуляцый пад прыкрыццём рэлігіі праз СМІ, іншыя сродкі прапаганды ці навучання." Такім чынам, абодва бакі падкрэслілі, што для грамадства з пануючай рэлігійнасцю законна захоўваць такі характар структуры, але пры ўмове, што яно не абмяжоўвае свабоды меньшасцей вызнаваць сваю веру, таксама гарантуючы ім поўню грамадзянскіх правоў і статусу грамадзян у дзяржаве. Таксама ў сумесным дакуманце асабліва падкрэслена. што усе дзяржавы забавязаныя ахоўваць цэласнасць і годнасць святых месцаў, культавых зон і могілак усіх рэлігійных грамад.







All the contents on this site are copyrighted ©.