2007-03-24 10:38:02

9 Міжнародны маладзёвы Форум пачынаецца ў Рыме 28 сакавіка. Завершыцца ён на Вербніцу святкаваннямі на плошчы свю Пятра і сустрэчай маладых з Папам Бенедыктам 16.


"Сведчыць Хрыста ў працоўным жыцці" - лозунг сёлетняга форуму. Як паведаміў журналістам дырэктар Залі друку Ватыкана айцец Федэрік Ламбардзі, у Ватыкан збіраюцца юнакі і дзяўчаты са 100 краін свету са сваім стваральным вопытам - працоўным і рэлігійным. Яны запрасілі і гасцей-"дарослых": гэта 30 экспертаў, якія таксама даязджаюць у гэтыя дні з розных кантынентаў для ўдзелу ў круглых сталах, дыспутах і выявах сведчанняў. Сярод асноўных тэм дыскусій - беспрацоўе, ненадзейнасць у асновах побыту ў сучасным свеце, выявы м запытанні "бедных кварталаў", якімі можна сёння назваць кангламераты вядучых еўрапейскіх сталіц і цэлыя краіны з большасцю насельніцтва. Асаблівае ўвагі будзе нададзена духоўнаму аспекту як прынцыпу перамен на лепшае на ўсіх узроўнях сацыяльнага жыцця. Зарганізавала сустрэчу Папская Рада па справах свецкіх. Яе кіраўнік арцыбіскуп Станіслаў Рылко падкрэсліў напярэдадні, што pоля каталіцкіх арганізацый для ажыццяўлення закліку Бенедыкта 16 да моладзі "маліся і працуй" станецца асновай для канкрэтнага разумення, чым і як дапамагчы маладым.
Нядзеля 1 красавіка станецца таксама і днём святкавання на дыяцэзальным узроўні Дня моладзі пад лозунгам "Як Я палюбіў вас, так і вы любіце адзін аднаго" і пракладзе шлях да чарговага сусветнага Дня моладзі ў Сіднеі ў 2008 годзе.







All the contents on this site are copyrighted ©.