У Ташкенце прайшло спатканне бiскупаў Сярэдняй Азii.
З 26 лютага да 7 сакавiка ў сталiцы Узбекiстана праходзiла штогадовая сустрэча бiскупаў
мiссii “Sui Iuris” краiнаў Сярэдняй Азii. На спатканнi, у якiм прыняў удзел таксама
i Апостальскi нунцый арцыбiскуп Юзеф Веселоўскi, прысутнiчалi: арцыбiскуп Томаш Пета,
арцыбiскуп Ян Павел Ленга, бiскуп Генры Хованец, бiскуп Януш Калета i бiскуп Атаназiус
Шнайдэр з Казахстана; з Узбекiстана – бiскуп Ежы Мацулевiч; з Кiргiзii – бiскуп Мiкалай
Мессмер; з Таджыкiстана а.Карлос Авiла i а.Анджэй Мадэй з Туркменiстана. Спатканне
пачалося пяцiдзённымi духоўнымi практыкаваннямi, якiя прайшлi пад кiраўнiцтвам монс.
Хрыстафора Нiткевiча, намеснiка сакратара ватыканскай Кангрэгацыi да спраў Усходнiх
Цэркваў. Сабраўшыся разам у касцёле Найсвяцейшага Сэрца Езуса, катэдры Апостальскай
адмiнiстратуры ва Узбекiстане, каталiцкiя дастойнiкi падзякавалi Богу за жыццё i сведчанне
Царквы ў Сярэдняй Азii. 5-6 сакавiка прайшло 10-е пленарнае паседжанне бiскупаў
Казахстана, на якiм прысутнiчалi згаданые вышей ерархi. У паседжаннi прыняў удзел
таксама i асiстэнт сакратара Федэрацыi бiскупскiх канфярэнцый Азii а.Раймонд О’Тул.
Спаткане стала сiмвалам падзялення ў духу салiдарнасцi праблемаў, радасцей i надзеяў
кiраўнiкоў Каталiцкай Царквы ў рэгiёне. Пад час мерапрыемства былi абмеркаваны тэмы,
якiя тычацца пастырскай дзейнасцi. Пасля яго завершання прэлаты накiравалi Свяцейшаму
Айцу адпаведнае пасланне, а таксама павiншавалi Бенедыкта XVI° з надыходзячай Пасхай
i з яго 80-годдзем, якое Папа будзе адзначаць 16 красавiка.