2007-03-23 14:14:00

Зварот бiскупаў Германii у сувязi з 50 гадавiнай "Рымскiх пагадненняў".


“Еўропа: адказныя перад Богам i людзьмi”. Такую назву мае заява Бiскупскай канфярэнцыi Германii, распаўсюджаная з нагоды 50 гадавiны падпiсання так званых “Рымскiх пагадненняў”. Немецкiя бiскупы заклiкаюць прыпомнiць аснову гэтага працэса еўрапейскай iнтэграцыi i звярнуць увагу на абавязкi Еўропы.
У звароце звяртаецца ўвага на вопыт вайны, на гвалт i на пачуццё вiны, а таксама на гатоўнасць да пагаднення i памяцi, што ёсць асновай да аб’яднання нашага кантынента. “Еўропа больш не з’яўляецца сiнонiмам гiстарычнага супрацьстаўлення i вайны, канфлiктаў i iх папярэджання без ужытку зброi”, - напiсана ў дакуменце. Немецкiя бiскупы лiчаць, што “Еўрапейская суполка ёсць па сваёй сутнасцi адказам на трагiчную гiсторыю нашага кантынента. Каталiцкiя дастойнiкi Германii падкрэслiваюць, што асноўным правам чалавека ёсць свабода i асноўныя сацыяльныя правы. “Той факт, што еўрапейская палiтыка характэрызуецца гэтым бачаннем чалавека, ёсць сапраўднай хрысцiянскай спадчынай Еўропы i будзе акрэслiваць наша развiццё ў будучынi”. З гэтай нагоды мэтазгодна звярнуць увагу на юдэйска-хрысцiянскую традыцыю нашага кантынента i на яе сапраўдную жыццяздольнасць.
У дакуменце падкрэслiваецца таксама важнасць асаблiвай адказнасцi Еўропы перад усiм светам у сэнсе збалансаванай эканамiчнай i надзейнай сацыяльнай сiтуацыi, што ўключае ў сябе большую ўвагу да патрэбаў семьяў i да працы.
У тым, што тычыцца палiтыкi ў адносiнах да краiнаў, якiя не ўваходзяць у склад еўрапейскага кантынента, то, на думку бiскупаў Германii, Еўропа павiнна праводзiць палiтыку, узгодненую з iншымi краiнамi.
Напрыканцы свайго звароту бiскупы станоўча выказваюцца аб працэсе стварэння еўрапейскай канстытуцыi i што спасылка ў ёй на Бога сведчыць аб тым, што нiякая палiтыка не ёсць iдэальнай.







All the contents on this site are copyrighted ©.