2007-03-23 14:18:11

50-ці годдзе Рымскіх Пагадненьняў


Яны, якія далі законны пачатак Эўрапэйскай вуніі, сьвяткуюцца не толькі палітычным сьветам. У пятніцу 23-га сакавіка ў Рыме пачаўся кангрэс на тэму вартасьцяў і пэрспэктываў для Эўропы, зарганізаваны Камісіяю Эпіскапатаў Эўрапэйскае Супольнасьці. У рамках падрыхтовак да гэтага здарэньня Камісія паклікала так званы “Камітэт Мудрацоў”, які апрацаваў рапарт: “Эўропа вартасьцяў. Этычны памер Эўрапэйскае Вуніі”. Які жадае падкрэсьліць, што Эўрапэйская інтэграцыя не можа быць выключна чыста эканамічнаю, матарыяльнаю справаю, але мусіць прытрымлівацца хрысьціянскіх вартасьцяў. Гаворыць таксама аб дасьведчаньнях, якія прынесла эўрапэйская інтэграцыя. Толькі такая Эўропа зможа справіцца з выклікамі, якія перад ёю стаяць. Справа ідзе як пра вонкавыя выклікі так і ўнутраныя. Хрысьціянскія вартасьці павінны быць ў Эўропе не на тое, каб у ёй дамінавалі, але каб унесьці свой ўклад да сьвету глабалізацыі, да развязкі агульнасусьветных міжнародных праблемаў. Кангрэс Камісіі Эпіскапатаў Эўрапэйскае Супольнасьці закончыцца ў нядзелю 25-га сакавіка.








All the contents on this site are copyrighted ©.