2007-03-22 13:25:53

72 гадзіны без кампрамісаў. Так назвалі сваю акцыю па дапамозе патрабуючым маладыя католікі, лютэране і кальвіністы Венгрыі.


Святам распачалі яе ў Будапешце і іншых гарадах краіны. Маладыя жыхары Дэбрэцана, напрыклад, пасля ўрачыстай часкі накіраваліся на руіны разбуранага пажарам будынку і поўнасцю расчысцілі пляцоўку ад завалаў. Тры дні запар 30 тысяч юнакоў і дзяўчат удзельнічалі ў валанцёрскіх наведаннях бальніц і хат састарэлых, дапамагалі інвалідам і маламаёмасным сем'ям. Яны прыбіралі вуліцы і дзіцячыя садкі, паркі, дзе адначасова рамантавалі абсталяванне, адкрывалі сталоўкі для бедных і бамжоў, пафарбавалі муры і рашоткі, высадзілі дрэвы. Завершаннем свята салідарнасці сталіся сумесныя малітоўныя сустрэчы і падзякі. У гутарках хлопцы і дзяўчаты адзначылі, што такая стваральная простая праца дае не толькі карысць іншым, але і нясе шмат радасці, прыносячы маральную асалоду. Акцыя прайшла пад кіраўніцтвам Маладзёвай экуменічнай службы і груп моладзі каталіцкай, лютэранскай і кальвінісцкай Цэркваў.







All the contents on this site are copyrighted ©.