2007-03-21 12:06:46

У Турцыi будзе зноў адкрыта армянская царква.


У Арменiю прыйшло афiцыйнае запрашэнне з Турцыi прыняць удзел у цэрымонii адкрыцця армянскай царквы “Святога Крыжа” на востраве Ахтамар, якi знаходзiцца на возеры Ван. Аб гэтым заявiла мiнiстр культуры i да спраў маладзi Арменii спадарыня Асмiк Пагасян. Пры гэтым яна адзначыла, што афiцыйнае запрашэнне было выслана на яе iмя.
Мiнiстр мяркуе, што афiцыйную дэлегацыю ўзначалiць яе намеснiк. Разам з тым, некаторыя арганiзацыi Арменii ўжо выказалi жаданне накiраваць сваiх прадстаўнiкоў у складзе дэлегацыi ў Турцыю. Аб сваiм жаданнi прысутнiчаць на адкрыццi царквы таксама заявiў i мiнiстр культуры, аховы помнiкаў i спорта Грузii спадар Рыгор Габашвiлi.
З мэтай забяспечэння прысутнасцi армянскай дэлегацыi ва ўрачыстым адкрыццi царквы “Святога Крыжа” турэцкi ўрад прыняў рашэнне арганiзаваць спецыяльны авiапералёт. Як паведамляе армянскае турыстычнае агенства “Баграт-тур”, згаданы рэйс па маршруту Ерэван-Ван будзе арганiзаваны з 26 сакавiка да 1 красавiка, але, магчыма, што авiапералёты будуць праходзiць праз Iстамбул.
Царква “Святога Крыжа” – гэта царква, якую не рызыкнулi знiшчыць нават пад час масавага разбурэння туркамi цэркваў на тэрыторыi Заходняй Арменii. Дзякуючы сваёй сусветнай вядомасцi яна пазбавiлася ад вандалiзму.







All the contents on this site are copyrighted ©.