2007-03-21 12:03:15

Кардынал Дзiвiш прапануе кананiзаваць Яна Паўла II°.


Арцыбiскуп Кракава Станiслаў Дзiвiш, былы асабiсты сакратар Яна Паўла II°, заклiкаў Бенедыкта XVI° далучыць Папу Вайтылу да лiка святых, мiнуючы прынятую ў Каталiцкай Царкве традыцыю да далучэння да лiку блаславёных. Гэта пажаданне польскi ерарх, якi служыў разам Янам Паўлам II° болей за 40 гадоў выказаў пад час iнтэрв’ю варшаўскай газеце “Дзённiк” i “Польскаму радыё”.
“Мы не жадаем нiчога нiчога навязваць Папе, але мы сапраўды гэтага хочам, - заявiў кардынал. – Беатыфiкацыя мае на ўвазе ўшанаванне вернiка ў некаторых дыяцэзiях альбо ў асобнай царкоўнай вобласцi. Аднак складана весцi гаворку аб “мясцовым ушанаваннi”, калi размова iдзе аб асобе Яна Паўла II°”. У той жа час кардынал Станiслаў Дзiвiш падкрэслiў, што ён зусiм не заклiкае да спешкi i жадае, каб былi захаваныя ўсе неабходныя этапы “класiчнага” працэса кананiзацыi.
Дыяцэзiяльная стадыя працэса ўшанавання Кароля Вайтылы павiнна завершыцца 2 красавiка – дакладна праз два гады пасля ягонай смерцi. Потым вывучэннем матэрьялаў павiнна заняцца Кангрэгацыя да спраў кананiзацыi святых, якая, у прыватнасцi, разгледзiць сведчаннi аб пасмертных цудах, прызнанне якiх неабходна для беатыфiкацыi i, натуральна, для працэса кананiзацыi Яна Паўла II°.
У апошнi раз заклiкi да “паскоранай кананiзацыi” прагучалi, калi ў 1997 годзе памёрла знакамiтая Мацi Тэрэза з Калькуты. Аднак пасля кансультацый з членамi Рымскай курыi Ян Павел II° адмовiўся парушаць агульнапрынятыя правiла i ў 2003 годзе далучыў Мацi Тэрэзу дас лiку блаславёных. Раней, у 1963 годзе, калi памёр Папа Ян XXIII°, некалькi бiскупаў звярнулiся да ўдзельнiкаў II° Ватыканскага сабора з заклiкам неадкладна далучыць яго да лiку святых. Аднак Свяцейшы Айцец Павел VI° адхiлiў гэту iнiцыятыву – Ян XXIII° быў далучаны да лiку блаславёных толькi ў 2000 годзе.







All the contents on this site are copyrighted ©.