2007-03-20 08:16:33

У Менску адбылася канфярэнцыя аб новых рэлiгiйных рухах.


9-10 сакавiка бягучага года ў Iнстытуте тэалогii адбылася Рэспублiканская навукова-практычная канфярэнцыя “Новыя рэлiгiйныя рухi ў сучаснай Беларусi”. У спатканнi ўзялi ўдзел студэнты Белгародскага дзяржаўнага унiверсiтэта, з вышейшых навучальных устаноў Вiцебска, Гароднi, Гомеля, Баранавiчаў i Менска, а таксама Кiеўскай духоўнай семiнарыi, Пiнскай каталiцкай духоўнай семiнарыi i Мiнскай духоўнай акадэмii. Вялiкi iнтэрэс удзельнiкаў спаткання выклiкалi пытаннi, якiя тычылiся хрысцiянства i сучасных субкультур, праблемаў псiхалагiчнай рэабiлiтацыi ахвяраў таталiтарных сектаў.
Скончылася канфярэнцыя экскурсiяй у Iнфармацыйна-кансультатыўны цэнтр iмя Язэпа Волацкага пры Мiнскай праваслаўнай епархii Беларускага экзархата РПЦ МП.








All the contents on this site are copyrighted ©.