2007-03-20 14:11:14

У Бельгii пачалi выкладаць iсламскую тэалогiю.


Упершыню ў Бельгii, на базе унiверсiтэта горада Лювэн-ля-Нев, пры падтрымцы мiнiстэрства адукацыi краiны, пачалi рыхтаваць выкладчыкаў iсламу.
Па словах мiнiстра адукацыi Бельгii спадарынi Мары-Домiнiк Сiмонэ, мэта праекта складаецца, у прыватнасцi, у тым, каб супярэчыць трактоўцы iсламу, якая падаецца прадстаўнiкамi некаторых мусульманскiх колаў бяльгiйскiм дзецям i юнакам мусульманаскага веравызнання.
Першымi слухачамi курса “Iсламскай тэалогii”, якi пачалi выкладаць з 3 сакавiка, сталi 50 чалавек, большасць з якiх ужо маюць вышейшую адукацыю. Пасля заканчэння згаданага курсу, якi разлiчаны на адзiн навучальны год, яны атрымаюць адпаведны дыплом Лювенскага унiверсiтэта i будуць мець права выкладаць iслам у школах Бельгii.







All the contents on this site are copyrighted ©.