2007-03-20 08:04:07

Заява монс. Пiеронэка аб рэлiгiйнай сiтуацii ў Еўропе.


“Хрысцiянства ёсць дыскрымiнаваным у Еўропе”, - заявiў монс. Тадэвуш Пiеронэк, Старшыня Кракаўскага суда, заснаванага спецыяльна для беатыфiкацыi Свяцейшага Айца Яна Паўла II°. “Але гэта не з’яўляецца нагодай да таго, каб хрысцiяне рабiлi перашкоды працэсу еўрапейскай iнтэграцыi “”, - дадаў польскi каталiцкi дастойнiк разважаючы аб праблемах аб’яднання Старога кантыненту пад час Вялiкапостных духоўных практыкаванняў у варшаўскiм касцёле Усiх Святых.
“Шматлiкiя асобы, якiя займаюцца аб’яднаннем, не маюць намеру звярнуць адпаведную ўвагу на хрысцiянства, якое ёсць асновай згаданай еднасцi. Гэта ёсць знакам таго як адрываюцца каранi i як спрабуюць стварыць iншую Еўропу, дзе не будзе месца для хрысцiянства”, - зазначыў монс. Пiеронэк, дадаўшы, што “дэмакратыя мае абавязак баранiць меншасцi, але, у сувязi з гэтым, не павiнна iгнараваць iнтэрэсы большасцi насельнiцтва”. На думку польскага бiскупа, “цяпер у Еўропе пачынае не хапаць месца для хрысцiянаў”. Пры гэтым ён крытычна паставiўся да тых, што “спрабуюць рабiць перашкоды працэсу iнтэграцыi, заяўляючы, што ўсе тыя, якiя падтрымлiваюць гэты працэс, з’яўляюцца ворагамi хрысцiянства”.
Сцвердзiўшы, што “не будзе а нi законаў, а нi трактатаў, якiя будуць вырашаць лёс розных рэлiгiй i Царквы ў Еўропе”, бiскуп Тадэвуш Пiеронэк падкрэслiў, што “Царква выконвае ўласную мiсiю не дзякуючы прыхiльнасцi нейкай дзяржаўнай цывiльнай улады, нават калi гэта пажадана, але дзеля таго, каб выконваць сваю задачу па сведчанню Эвангелля”.







All the contents on this site are copyrighted ©.