2007-03-19 13:08:52

У Расii зрабiлася магчымым атрымлiваць рэлiгiйную iнфармацыю праз мабiльныя тэлефоны.


Малiтвы, духоўная i псiхалагiчная падтрымка пры пасрэднiцтве СМС для праваслаўных вернiкаў. Гэта паслуга мае на мэце павялiчыць веды расiянаў у галiне рэлiгii. Кожны, хто жадае, можа атрымаць iнфармацыю аб святым, якi ўслаўляецца ў гэты дзень, даведацца аб малiтвах i iнiцыятывах некаторых святароў, аб навiнах з царкоўнага жыцця i рэлiгiйных урачыстасцях.
Новая паслуга будзе прапанаваць таксама iнфармацыю аб паломнiцтвах, дзейнасцi праваслаўных навучальных устаноў i многае iншае. Па жаданню будзе магчыма таксама паразмаўляць па тэлефону са святаром.








All the contents on this site are copyrighted ©.