2007-03-19 13:02:42

У нядзелю раніцай, 18 сакавіка, Папа наведаў у Рыме турму для непаўналетніх



Быў гэта першы візіт Папы Бэнэдыкта 16 у турме. Сьвяцейшы Айцец адслужыў там Сьвятую Імшу, пасьля якой сустрэўся з яе працаўнікамі ды з моладзю, якая там прабывае.
У турме для непаўналетніх “Касаль дэль Мармо” знаходзіцца 32-х хлопчыкаў ды 14-ць дзяўчын, у возрасьце ад 15 да 18 гадоў. Большасьць з іх паходзіць з па-за тэрыторыі Італіі: менавіта 26-ць асоб з Румыніі а 10-ць з былой Югаславіі. Што цікава большасьць з іх ёсьць праваслаўнымі.
Папа ў сваім казаньні, ў часе Сьвятой Імшы, спаслаўся да эвангэльскае прыповесьці пра Блуднага Сына, якую можна таксама назваць прыповесьцю аб Міласэрным Айцу. Таксама Бог абдарыў чалавека свабодаю і- як айцец з Эвангэльля- чакае ягонага павароту, калі са свабоды робіць дрэнны ўчынак.
Памылкі, якія мы зьдзяйсьняем, нават невялікія, не паменшываюць Ягонае вернае любові. У сакраманце пакуты заўсёды можна пачаць жыцьцё нанава. Бог нас прыймае прывяртаючы нам годнасьць сваіх дзяцей. Адкрывайма, такім чынам, нанава гэты сакрамант прымірэньня, які зьяўляецца крыніцаю радасьці для сэрца адроджанага да сапраўднага жыцьця- зьвярнуўся Папа Бэнэдыкт 16 да прысутных непаўналетных вязьняў.








All the contents on this site are copyrighted ©.