2007-03-17 10:06:27

Пацьверджана Апостальскае Падарожжа Папы Бэнэдыкт 16 ў Бразылію


Гэтае падарожжа Сьвяцейшага Айца адбудзецца ў днях 9-14 мая—пацьвердзіла ватыканскае прэсавае бюро ў камунікаце для журналістаў. Не абвешчана яшчэ падрабязнага плану паломніцтва. Камунікат удакладняе месцы адведзінаў: Сан Паўло, Апарэсіду і Гуаратінгуэру ды дату павароту Папы у Ватыкан, 14-га мая.
Бэнэдыкт 16 сустрэнецца, між іншым, з моладдзю і Эпіскапатам, адслужыць Сьвятую Імшу для вернікаў ды адведае францішканьскі цэнтр для наркаманаў, якія лечацца з гэтага налогу. Адгаворыць таксама ружанцовую малітву ды адкрые працы 5-й Агульнай Канфэрэнцыі Эпіскапатаў Лацінскае Амэрыкі ды Караібаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.