2007-03-15 14:33:25

Новая катэдра Косава будзе насiць iмя Мацi Тэрэзы Калькутскай.


Урад Косава прыняў рашэнне пабудаваць катэдральны сабор у гонар блаславёнай Мацi Тэрэзы Калькутскай, якая была народжана ў Албанii ад бацькоў косаўскага паходжання. Аб гэтым паведамiў бiскуп Джерджii, Апостальскi адмiнiстратар Прышцiны, якi падзякаваў мiжнародную дабрачынную арганiзацыю “Царква ў патрэбе” за дапамогу, якую яна аказвае Царкве ў Албанii. Пасля таго, як бiскуп заявiў, што будаўнiцтва катэдры пачнецца пасля Вялiкадня бягучага года, ён дадаў, што “на падставе таго, што мацi i бацька Мацi Тэрэзы паходзiлi з Косава, хрысцiяне, урад i мусульмане жадаюць каб катэдра была пабудавана ў яе гонар”. “Хрысцiяне жывуць тут з I° стагоддзя, - зазначыў каталiцкi дастойнiк, - таксама i нашы мусульмане маюць тут сваю гiсторыю, некаторыя з iх вярнулiся цяпер да сваiх каталiцкiх каранёў. Кожны дзень да нас прыходзяць дэлегацыi з розных вёсак i просяць аб Хросце. Мы маем патрэбу ў вашых малiтвах, каб падтрымаць iх навярненне”.
Каментуючы стан Царквы ў Косава, монс. Джерджii зазначыў, што “яны з’яўляюцца меншасцю, якая налiчвае 60 тысяч католiкаў i што шмат маладых людзей пакiдаюць краiну ў пошуках працы. У нас нармальныя адносiны з iншымi мясцовымi жыхарамi”.
Напрыканцы сваёй заявы галава косаўскiх католiкаў заклiкаў: “Дапамажыце Царкве ў Косаве, бо мы маем падтрымку толькi ад нашых бедных вернiкаў. У той жа час мы з’яўляемся мастом для мiра. Пасля разрухi, якую прынесла вайна, наша Царква ў Косаве заслугоўвае на тое, каб не толькi выжыць, але i каб уносiць своў уклад у жыццё людзей i косаўскага грамадства”.







All the contents on this site are copyrighted ©.