2007-03-15 14:37:14

Бенедыкт XVI° спаткаўся з супрацоўнiкамi ўстановы, якая абслугоўвае базылiку Святога Пятра.


“Толькi што мiнула 500 гадоў з моманту пачатку будаўнiцтва сучаснай Ватыканскай базылiкi”, якая i да сёняшняга дня застаецца жывой, яна не зрабiлася музеем, у ёй застаецца духоўнасць. Нават камянi адчуваюць гэту яе жывасць! Вы, што працуеце тут, у базылiцы, у першую чаргу з’яўляецеся “жывымi каменнямi”, як пiсаў апостал Пётр, жывымi каменнямi духоўнага будынка, якiм ёсць Царква”, - гэтыя словы былi прамоўлены Бенедыктам XVI° пад час наведвання так званай “Фабрыкi св.Пятра”, арганiзацыi, якая займаецца ўжо на працягу стагоддзяў утрыманнем i рэстаўрацыяй галоўнай каталiцкай базылiкi ў свеце. Свяцейшы Айцец наведаў сядзiбу згаданай арганiзацыi з нагоды юбiлею базылiкi Святога Пятра.
“Базылiка Апостала, - зазначыў Папа, - ёсць сэрцам Каталiцкай Царквы: сэрцам, якое б’ецца дзякуючы Святому Духу, якi стала падтрымлiвае яе, але таксама i дзякуючы дзейнасцi тых, што штодзённа працуюць у ёй”.
Звяртаючыся да прысутных на спатканнi са Свяцейшым Айцом супрацоўнiкаў “Фабрыкi св.Пятра”, Папа падзякаваў iх за працу, якая дазваляе каб “гэта сэрца” Царквы мела магчымасць бiцца вечна i прыцягваць да сябе мужчынаў i жанчынаў з усяго свету i дапамагаць iм атрымлiваць духоўныя пачуццi, якiя ёсць знакам iх iснавання”.
“На самой справе, - зазначыў Бенедыкт XVI°, - дзякуючы вашай працы, амаль заўсёды малазаўважальнай, але такой неабходнай, шмат людзей маюць магчымасць атрымлiваць плён ад сваiх пелегрымак цi папросту ад наведвання ватыканскай базылiкi, i адчуць у сваiх сэрцах пачуццё веры i надзеi”.







All the contents on this site are copyrighted ©.