2007-03-14 11:43:16

У Ватыкане прадстаўлены зварот Свяцейшага Айца да вернiкаў "Sacramentum Caritatis".


У Апостальскай сталiцы 13 сакавiка быў прадстаўлены паслясынадальны зварот Бенедыкта XVI° аб Эўхарыстыi “Sacramentum Caritatis” (Таямнiца мiласэрнасцi), у якiм Папа сцвярджае, што Эўхарыстыя ёсць крынiцай жыцця i мiсii Царквы. Гэты дакумент у’яўляе сабой збор прапаноў, якiя былi прыняты пад час апошняга Сынода бiскупаў, якi праходзiў у кастрычнiку 2005 года i быў прысвечаны менавiта эўхарыстычнай Таямнiцы.
“Таямнiца мiласэрнасцi, Найсвяцейшая Эўхарыстыя, ёсць Божым дарам, якi Езус перадаў ад бязмежнай любовi Бога Айца кожнаму чалавеку”, - гэтымi словамi пачынаецца першы зварот такога чыну за час пантыфiкату Бенедыкта XVI°. Папа падкрэслiвае, што Царква “знаходзiць у Эўхарыстыi сваю жыццёвую сiлу”, трывала абвяшчаючы ўсiм, што “Бог ёсць Любоў”. У тым, што тычыцца развiцця рыту Эўхарыстыi, дакумент сцвярджае “важнасць лiтургiчнага аднаўлення”, аб якiм заявiлi ўдзельнiкi II° Ватыканскага сабора, нягледзячы на “некаторыя злоўжываннi”: гутарка iдзе, - зазначыў Папа, - аб правiльным зразуменнi зменаў, якiя былi зроблены айцамi згаданага Сабора i аб працягласцi вялiкай царкоўнай традыцыi.
“Эўхарыстыя, - напiсана ў звароце Свяцейшага Айца, - ёсць “рэчаiснасцю, якая пераўзыходзiць любое чалавечае зразуменне”: у гэтай Таямнiцы Езус “дае не што небуць, але Самога Сябе; Ён прапануе нам сваё Цела i сваю Кроў”. Гэта абсалютна бясплатны дар, дзякуючы якому “мы далучаемся да Бога”. Папа асаблiвым чынам падкрэслiвае “радыкальную навiну хрысцiянскай традыцыi” у параўнаннi са старажытнай гебрайскай традыцыяй вячэры. “Гэта вячэра для нас, хрысцiянаў, - сцвярджае Свяцейшы Айцец, - не абавязкова павiнна паўтарацца. Гэты старажытны рыт ужо выкананы i быў канчаткова пераадолены праз дар Любовi ўцелаўлёнага Божага Сына”.
Такiм чынам, у дакументе зазначаецца, што “Сам Хрыстус у сваёй ахвяры на Крыжы нарадзiў Царкву як уласную Нявесту i ўласнае Цела”. На аснове гэтай iсцiны магчыма весцi таксама i экуменiчны дыялог, разумеючы, што ёсць немагчымым удзел хрысцiянаў “некатолiкаў” у Эўхарыстыi, калi гутарка iдзе “не аб выключных сiтуацыях”. З пастырскага пункту гледжання Бенедыкт XVI° заклiкае парафii надаць асаблiвую ўвагу Першай камунii, бо тут гутарка iдзе аб рашучым моманце не толькi для асобы, якая прыступае да камунii, але i для ўсёй сямьi гэтага чалавека.У шматлiкiх вернiкаў гэты дзень застаецца ў памяцi “як першы момант, калi яны ўпершыню разумеюць важнасць спаткання з Езусам”. Папа звяртае таксама ўвагу на тое, што трэба нанова адкрыць эўхарыстычнае абажанне i практыку частых сповядзяў, каб пазбегнуць “пэўнай павярхоўнасцi ў адносiнах да Божай Любовi”.
Бенедыкт XVI° запрашае вернiкаў асаблiвым чынам захоўваць прыгажосць лiтургii, у сувязi з чым у дакументе звяртаецца ўвага на абавязак “вернiкаў захоўваць лiтургiчныя нормы ва ўсёй iх поўнi”, бо Богаслужбы “не падпадаюць пад нашы асабiстыя меркаваннi i не могуць падпадаць пад уплыў моды”.
Не трэба забывацца таксама i аб важнасцi лiтургiчных спеваў, пазбягаючы “ужытак музыкi, якая не адпавядае належным чынам сэнсу лiтургii” i звярнуцца з большай павагай да грыгарыянскiх спеваў.
Папа падкрэслiвае “неабходнасць палепшыць якасць казанняў”, якiя не павiнны быць агульнымi i абстрактнымi па сэнсу”. Свяцейшы Айцец звяртае ў сваiм звароце ўвагу i на глыбокi сэнс абмену прывiтаннем мiру – “знакам вялiкай важнасцi”, што набыў яе ў наш час поўны канфлiктаў.
Святар павiнен незаменным чынам кiраваць лiтургiяй “ад пачатковага прывiтання да заключнага блаславенства”.
З вялiкаў заклапочанасцю Бенедыкт XVI° звяртаецца таксама да хрысцiянаў, якiя пакутуюць ад адсутнасцi свабоды веравызнання i “для якiх наведанне храмаў ёсць гераiчным сведчаннем” сваёй веры i злучана з рызыкай.
Напрыканцы свайго зварота Папа паведамiў, што ў блiжэйшы час будзе надрукаваны Эўхарыстычны кампендiум “з мэтай правiльнага зразумення, адпраўлення i ўшанавання Таямнiцы Эўхарыстыi”.







All the contents on this site are copyrighted ©.