2007-03-14 15:44:11

Агульная аўдыенцыя Папы у сераду 14 сакавіка


Адбылася яна на Плошчы Сьвятога Пятра, а гэта таму, што ў Рыме было прыгожае надвор»е ды таксама з огляду на тое, што прыбыло на яе шмат вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьвету. Паводле ватыканскіх крыніц было іх каля 25-ці тысяч. Была гэта ўжо дзесятая сустрэча Папы Бэнэдыкта 16 з вернікамі ў гэтым годзе. А ў сваёй сёньняшняй катахэзе Бэнэдыкт 16 працягваў свой цыкл катахэзаў прысьвечаных Айцам Царквы сказаў, між іншым, сёньняшняя катахэза прысьвечана постаці Сьвятога Ігнацыя з Антыёхіі, мучаніка
RealAudioMP3
Быў біскупам Антыёхіі ад 70-га году да 107-га. З царкоўнае гісторыі мы даведваемся, што Ігнацый з прычыны сьведчаньня пра Хрыста быў прыгавораны на сьмерць праз адданьне на зьядзеньне зьвярамі. Гэта зьдзейсьнілася ў Рыме. Везены з Антыёхіі ў сталіцу Рымскае Імпэрыі- працягваў сваю катахэзу Папа- на месцах прыпынкаў працягваў сваю апостальскую працу, навучаючы і пішучы пісьмы да Цэркваў. У сваім прапаведваньні выказваў, перад усім, жаданьне абьяднаньня з Хрыстом і жыць у Ім. Таму ў пісьме да Рымлянаў- сказаў яшчэ Сьвяцейшы Айцец- прасіў, каб не перашкаджалі яму быць пасьлядоўнікам Пасхі Ягонага Госпада і Бога. У навучаньні аб Царкве – сказаў на заканчэньне Бэнэдыкт 16--падкрэсьліваў значэньне братэрскае еднасьці, будаванай навокал асобы Біскупа, якому слушна прыслугоўвае пашана і адданасьць, але таксама які мае асаблівую адказнасьць за веру даверанай яму супольнасьці і за сьведчаньні любові Бога і бліжняга.
На заканчэньне аўдыенцыі Сьвяцейшы Айцец прывітаў усіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.