2007-03-13 14:00:53

Свяцейшы Айцец будзе адпачываць у гэтым годзе ў дыяцэзii Трэвiзо.


Свяцейшы Айцец Бенедыкт XVI° вырашыў паехаць на летнi адпачынак у мястэчку Лорендзаго дi Кадоре, што знаходзiцца ў iтальянскай правiнцыi Беллiно. Нагодай для рашэння Папы быў аматарскi ДВД, якi быў запiсаны ў мiнулым годзе па жаданню мясцовага бiскупа Андрэа Маццокато i накiраваны ў Дзяржаўны сакратарыят Ватыкана.
Рашэнне Свяцейшага Айца было абнародвана 10 сакавiка пад час прэсавай канфярэнцыi, на якой была зроблена афiцыйная заява аб тым, што Папа прыймае прапанову бiскупа Трэвiзо адпачыць у ягонай дыяцэзii.
Пад час прэсавай канфярэнцыi было аб’яўлена, што Свяцейшы Айцец атрымаў запрашэннi з многiх еўрапейскiх гарадоў, але аддаў перавагу менавiта запрашэнню ў Трэвiзо.
Бенедыкт XVI° накiруецца туды з 9 да 27 лiпеня. Цяпер ужо iдзе рамонт памешкання для Папы, якое раней ужо сем разоў наведваў Ян Павел II°. Будынак, у якiм будзе адпачываць Папа, пабудаваны ў 1958 годзе. Ён знаходзiцца ў добрым стане, але да прыезду Свяцейшага Айца ў iм усё ж будзе зроблены невялiкi рамонт. Будзе зменена некаторае электрычнае абсталяванне i прывезены раяль, бо Бенедыкту XVI° вельмi спадабаецца iграць на iм пад час адпачынку. У доме, разам са Свяцейшым Айцом, будзе жыць ягоны сакратар, адзiн слуга, лекар i дзве законнiцы, а ў суседнiм доме будуць знаходзiцца 15 ватыканскiх ахоўнiкаў.
У адрозненне ад свайго папярэднiка, Бенедыкт XVI° затрымаецца на адпачынку даўжэй. Пад час двух нядзеляў, якiя прыпадаюць на адпачынак Папы, ён адгаворыць малiтву “Анёл Паньскi” у мястэчку Лорендзаго.
Свяцейшы Айцец прыляцiць 9 лiпеня самалётам у аэрапорт Iстрана, а потым накiруецца вайсковым верталётам непасрэдна на месца адпачынку.







All the contents on this site are copyrighted ©.