2007-03-13 15:23:44

Перадаем чарговыя старонкi з Кампендiума сацыяльнай навукi Каталiцкай Царквы.


222 Любоў выяўляецца таксама ў клапатлiвай ўвазе да людзей сталага ўзросту, якiя жывуць у сямье; iх прысутнасць можа быць вельмi каштоўнай. Яны – прыклад сувязi памiж пакаленнямi, рэсурс дабрабыту для сямьi i ўсяго грамадства: “Яны могуць не толькi сведчыць аб тым, што ў жыццi ёсць аспекты – такiя, як чалавечыя i культурныя, маральныя i сацыяльныя каштоўнасцi, - якiх не апiсаць у эканамiчных тэрмiнах i ў тэрмiнах функцыянальнасцi; людi сталага ўзросту могуць пасьпяхова працаваць i браць на сябе адказнасць. У рэшце, гутарка iдзе не толькi аб тым, каб зрабiць нешта для iх: трэба прыймаць iх як адказных супрацоўнiкаў – ствараючы для гэтага ўмовы, - як да ўдзельнiкаў у супольных праектах – на этапах планавання, дыялога i здзяйснення”. Як сказана ў Святым Пiсаннi, “яны ў старасцi плённыя”. Зносiны з людзьмi сталага ўзросту – важная школа жыцця: яны здольныя перадаваць вартасцi i традыцыi i заахвочваць рост маладых, якiя такiм чынам вучацца iмкнуцца не толькi да ўласнага дабра, але i да дабра iншых. Калi людзi сталага ўзросту пакутуюць цi апыняюцца ў залежным стане, яны патрабуюць не толькi медычнай дапамогi i належнага клопату, але i, перад усiм, зносiнаў, заснаваных на любовi.
223 Чалавек створаны для любовi i без любовi не можа жыць. Калi любоў выяўляецца як цэласны дар двух асобаў, якiя з’яўляюцца дадаткам адзiн iншага, яе нельга звесцi да эмоцыяў, пачуццяў, тым болей, толькi да яе сэксуальнай выявы. Грамадства, якое ўсё настойлевей iмкнецца да зрабiць перажываннi любовi i сэксуальнасцi адноснымi i банальнымi, выцягвае на першы план эфемерныя аспекты жыцця i замоўчвае асновапалягаючыя каштоўнасцi. Актуальнай як нiколi робiцца i неабходнасць абвяшчаць i сведчыць, сто сапраўдная сужонская любоў i сэксуальнасць iснуюць там, дзе асобы прыносяць сябе ў дар, цалкам i ў поўнi, у еднасцi i вернасцi. Гэта iсцiна, крынiца радасцi, надзеi i жыцця, застаецца недасягальнай пакуль людзi скаваныя рамкамi рэлятывiзму i скептыцызму.
224 Перад тварам тэорый, якiя разглядаюць iдэнтычнасць пола толькi як культурны i сацыяльны прадукт, вытворчую ад узаемнага дзеяння памiж грамадствам i iндывiдуумам, абстрагуючыся ад асабiстай сэксуальнай iдэiнтычнасцi i зусiм не ўлiчваючы сапраўднага значэння сэксуальнасцi, Царква нястомна абвяшчае ўласную навуку: “Кожны чалавек, мужчына цi жанчына, паклiканы сам прызнаць i прыняць сваю сэксуальную iдэнтычнасць. Фiзiчная, маральная i духоўная адметнасць i узаемнае дапаўненне служаць шлюбу i развiццю сямейнага жыцця. Гармонiя сужонскага саюза i грамадства ў пэўнай ступенi залежаць ад таго, як прадстаўнiкi абодвух палоў успрыймаюць сваю ўзаемную дапаўняльнасць, узаемныя патрэбы i падтрымку”. Менавiта ў гэтай перспектыве ў’яўляецца неабходным злучыць пазiтыўнае права з натуральным законам, згодна якому сэксуальнай iдэнтычнасцю нельга распараджацца самавольна, таму што яна ёсць аб’ектыўнай умовай для фармавання сужонскай пары ў шлюбе.
225 Натура сужонскай любовi патрабуе стабiльнасцi, якая падаецца праз шлюбныя адносiны, i iх неразрыўнасць. Адсутнасць гэтых умоў наносiць шкоду адносiнам выключнай i цэласнай любовi, якiя належаць шлюбнаму саюзу, прыносяць моцныя пакуты дзецям, руйнуюць i тканiну сацыяльных адносiнаў.
Стабiльнасць i неразрыўнасць шлюбнага саюзу не павiнны абапiрацца выключна на добрыя намеры i абавязковасць некаторых людзей, якiх гэта тычыцца непасрэдна: хутчэй, усё грамадства нясе адказнасць за тое, каб захоўваць i ўмацоўваць сямью як фундаментальны натуральны iнстытут, з улiкам жыццёва важных для яе, неадрыўных яе аспектаў. Неабходнасць надання шлюбу iнстытуцыянальны характар пры пасрэднiцтве публiчнага, сацыяльнага i юрыдычнага, прызнанага акта паходзiць з базавых патрабаванняў сацыяльнай натуры.
Увядзенне развода ў грамадзянскае заканадаўства ўмацавала рэляцiвiстскi погляд на сужонскiя вузы i парадзiла “сапраўдную сацыяльную язву” у шырокiх памерах. Пары, якiя захоўваюць i развiваюць даброты стабiльнасцi i неадрыўнасцi, выковаюць, “пакорлiва i з дёрзкасцю, даручаную iм задачу: у свеце яны – “знак”, маленькi, але каштоўны, часам падпадаючы пад спакусы, але заўсёды аднаўляемы – знак той нястомнай вернасцi, з яко Бог i Езус Хрыстус любяць усiх людзей i кожнага чалавека”.
226 Царква не пакiдае тых, хто ўступiў у паўторны шлюб пасля развода. Царква молiцца за iх, падтрымлiвае ў цяжкасцях духоўнага плана, з якiмi яны сутыкаюцца, падтрымлiвае iх у веры i надзеi. Са свайго боку, гэтыя людзi, будучы ахрышчанымi, могуць i нават павiнны ўдзельнiчаць у царкоўным жыццi: Царква заахвочвае iх слухаць Слова Божае, наведваць Святую iмшу, неадступна малiцца, памнажаць справы мiласэрнасцi i iнiцыятывы суполкi па ўмацаванню справядлiвасцi i мiру, выхоўваць дзяцей у веры, развiваць дух i рабiць справы пакаяння, каб такiм чынам, дзень за днём, выпрошваць Божую ласку.
Прымiрянне ў Таямнiцы пакаяння – якое адкрывае шлях да еўхарыстычнай Таямнiцы – можа быць прадстаўлена толькi тым, хто пакаяўся i мае шчыры намер весцi такi лад жыцця, каб не ўступаць у супярэчнасць з непарушнасцю шлюбу. Дзейнiчаючы такiм чынам, Царква паказвае сваю вернасць Хрысту i Ягонай iсцiне i ў той жа час як мацi звяртаецца да гэтых сваiх дзяцей, асаблiва да тых, што не па ўласнай волi пакiнуў сужонец цi сужонка. Яна цвёрда верыць, што тыя, якiя адступiлi ад Панскага прыказання i ў такiм стане жывуць да гэтай пары таксама будуць здольнымi атрымаць ад Бога Божую ласку навярняння i збаўлення, калi будуць шчыра малiцца, iмкнуцца да пакаяння i мiласэрнасцi.







All the contents on this site are copyrighted ©.