2007-03-13 13:57:29

Ватыканская дэлегацыя наведала У'етнам.


У Рым вярнулася дэлегацыя, якая знаходзiлася ў У’етнаме з 5 да 11 сакавiка. Яе ўзначальваў монс. Пiетро Паолiн, вiце-сакратар па зносiнах з Дзяржавамi, монс. Луi Монтемайор, дарадчык нунцыятуры пры Дзяржаўным сакратырыяце Ватыкану, i монс. Барнабэ Нгуэн Ван Фiонг, кiраўнiк аддзела Кангрэгацыi да спраў эвангелiзацыi народаў. Як паведамляецца з Дзяржаўнага сакратарыята Ватыкана, “у’етнамскi бок пажадаў розным чынам падкрэслiць важнасць гэтаму 14 вiзiту ватыканскай дэлегацыi, якая адбылася пасля апошняга спаткання ў студзенi бягучага года Свяцейшага Айца Бенедыкта XVI° з кiраўнiком у’етнамскага ўрада Нгуэнам Тан Дунгам.
Ватыканская дэлегацыя з пачатку спаткалася з бiскупам Полям Нгу’нам Ван Хоа, старшынёй Бiскупскай канфярэнцыi У’етнаму i з членамi Рады згаданай канфярэнцыi. Акрамя таго, ватыканская дэлегацыя сустрэлася з кiраўнiком аддзела ў’етнамскага ўрада да спраў рэлiгiй. Як паведамляецца, спатканне прайшло ў атмасферы цяплынi, шчырага жадання весцi дыялог i ўзаемнай павагi. Пад час сустрэчы былi абмеркаваныя некаторыя пытаннi, злучаныя з высвячэннем бiскупаў i дзейнасцю Каталiцкай Царквы ў краiне, якая, з пункту гледжання ў’етнамскага ўраду, адыгрывае пэўную станоўчую ролю ў жыццi краiны, бо католiкi заўсёды iмкнулiся распаўсюджваць маральныя каштоўнасцi, перад усiм у маладзёвым асяродку. Гэта было асаблiва важным у перыяд вялiкiх сацыяльна-эканамiчных зменаў у ў’етнамскiм грамадстве. Было адзначана, таксама, што католiкi стала звяртаюць увагу на дапамогу найбольш патрабуючым катэгорыям насельнiцтва ў краiне.
Абодва бакi падкрэслiлi, што “iснуючыя памiж Ватыканам i Ханоям праблемы могуць быць абмеркаваныя i вырашыная на падставе ўзаемнага паразумення, на аснове дыялогу.
Ватыканская дэлегацыя запрасiла намеснiка мiнiстра замежных спраў сп. Ле Конг Фунга i намеснiка старшынi да замежных спраў Цантральнага камiтэта Нацыянальнай асамблеi сп. Ву Мао.
Пад час сустрэчы былi таксама абмеркаваны праблемы, якiя тычацца дыпламатычных зносiнаў памiж У’етнамам i Апостальскай сталiцай, якiя знаходзяцца ў стадыi арганiзавання.
Святары з Ватыкану цэлебравалi Святую iмшу ў ханойскай каталiцкай катэдры i ў горадзе Ха Лонг, якi знаходзiцца недалёка ад мяжы з Кiтаем, наведалi шмат кляштароў, каталiцкiх дабрачынных арганiзацый, iнтэрнатаў i дзiцячых садкоў, якiя актыўна працуюць ва У’етнаме.







All the contents on this site are copyrighted ©.