2007-03-12 13:41:23

Толькі 1 працэнт насельніцтва Пакістана са 150 млнаў чалавек яго насельніцтва - вызнае каталіцкую веру. Іхнаму біскупу Файзалабада Язэпу Коўтсу пагражаюць ісламскія экстрэмісты.


Ды на толькі яму, але й 2-м мусульманам - журналісту і вучонаму, якія прымаюць разам з ім удзел у нацыянальнай праграме міжрэлігійнага дыялогу.
Біскуп пачаў атрымліваць пагрозы напярэдадні калядаў. Ён заявіў у друку, што не дазволіць запалохаць сябе і будзе працягваць намаганні па ўсталяванню міжрэлігійнай гармоніі на карысць усяму народу і дзеля міра ў краіне. Монсіньёр Язэп Коўтс у інтэрв'ю газеце нямецкага дабрачыннага Фонду "Дапамога Царкве ў патрэбе" заявіў: "Для нас гэта новае з'яўленне (пагрозы экстрэмістаў)... Яно зыходзіць не ад народу, але ад асобных груповак ". Яны называюць сябе Фронтам салдатаў Ісламу. Як лічаць сапраўдныя веруючыя ў Аллаха, гэтыя людзі нават ня ведаюць сваёй рэлігіі. Дырэктар адной са школ па вывучэнні Карану Сідзікі Лаза практычна падтрымлівае праграму міжрэлігійнага дыялогу і лічыць, што яго неабходна працягваць. У прыватнасці, ён прадстаўляе сваё памешканне для дружалюбных сустрэч з католікамі.







All the contents on this site are copyrighted ©.