2007-03-12 13:55:15

Багародзічная малітва "Анёл Гасподні" з Папам у нядзелю 11 сакавіка


А паўдні ў гэтую ж нядзелю, як таксама ў вялікія сьвяты, Бэнэдыкт 16 адгаварыў гэтую марыйную малітву з вернікамі, якія прыйшлі на Плошчу Сьвятога Пятра. Сьвяцейшы Айцец у сваёй прамове да вернікаў прыпомніў, што наверненьне перамагае зло, адстараняючы яго карані, гэта значыць грэх, нават калі не заўсёды здолее пезбегнуць яго вынікаў. Спасылаючыся пры гэтым да эвангэльскіх расказаў аб двух няшчасьцях: аб забойствах зьдзейсьненых Пілатам у Галілеі ды аб заваленьні вежы ў Ерусаліме, якая спрычыніла 18-ць сьмяротных ахвяраў. У сітуацыях, якія падвяргаюць сумненьню чалавечую ўпэўненасьць – сказаў Папа- адзіным адказам ёсьць сапраўднае наверненьне. Не хопіць скінуць віну на ахвяры. Сапраўдная мудрасьць заўважвае ломкасьць існаваньня ды выбірае стаўленьне адказнасьці, значыць пакуты ды палепшаньня жыцьця. Гэта зьяўляецца найлепшым адказам на зло, на кожным узроўні: міжчалавечым, грамадзкім і міжнародным.
RealAudioMP3
Хрыстос заахвочвае нас, каб на зло адказваць, перад усім, сур”ёзным рахунккам сумленьня ды заангажаваньнем у ачышчэньне ўласнага жыцьця. У адваротным выніку- гаворыць- мы усе памрэм у падобны спосаб. Бэнэдыкт 16 заўважыў далей, што канчатковым прызначэньнем асоб і грамадзтва, якія жывуць без будзь-якога аспрэчваньня сваіх стаўленняў- зьяўляецца гібель. Наверненьне, нават і калі не зьберагае ад праблемаў і няўдач дазваляе супраціўляцца ім у іншы спосаб. Перад усім дапамагае прадухіліць зло, адстараняючы некаторыя з яго пагроз. У кожным разе дазваляе зло дабром перамагчы, нават калі не заўсёды на ўзроўні фактаў—таму што гэтыя часам не залежаць ад нашае волі—але з поўнаю ўпэўненасьцю на духоўным узроўні. Гаворачы коратка: наверненьне перамагае зло адстараняючы яго карані, гэта значыць грэх, нават калі не заўсёды здолее пазьбегнуць яго вынікаў- падкрэсьліў Бэнэдыкт 16.
На заканчэньне сустрэчы з вернікамі Папа заахвоціў іх да адкрываньня вялікасьці і прыгажосьці наверненьня. Узьняцьце пакуты і намаганьняў адносна палепшаньня паводзінаў не зьяўляецца праяўленьнем маралізму, але найбольш пасьпяховаю дарогаю да палепшаньня сябе самога як і грамадзтва- сказаў Бэнэдыкт 16.

Яшчэ прыпомнім нашым дарагім слухачам, што Папа Бэнэдыкт 16 у аўторак 13-га сакавіка прыйме на прыватнай аўдыенцыі Прэзыдэнта Расіі, Владіміра Пуціна, але больш аб гэтай сустрэчы мы разкажам у нашых наступных праграмах.








All the contents on this site are copyrighted ©.