2007-03-10 10:43:16

Пасланне кардынала Дауда на Вялiкi Пост, накiраванае да вернiкаў Святой Йямлi.


“Цяжкай ёсць адказнасць, якую мае Сусветная Царква ў тым, што тычыцца Царквы ў Ерусалiме. Усе католiкi свету павiнны малiцца за яе i выказваць салiдарнасць, таксама i ў матэрыяльным сэнсе, хрысцiянскай суполцы, якая, нягледзячы на шматлiкiя цяжкасцi, прапануе адпаведнае сведчанне Эвангелля”. Гэтыя словы належаць кард. Мусе Дауду, прэфекту ватыканскай Кангрэгацыi да спраў Усходнiх Цэркваў, з якiмi ён звярнуўся да вернiкаў у вялiкапостным лiсце пад назвай “Пастары Сусветнай Царквы”.
Кангрэгацыя, напiсана ў згаданым лiсце, “адчувае сябе салiдарнай з вернiкамi Святой Зямлi i ўсяго Сяродземнага рэгiёну, у якiм не спыняецца палiтычны i эканамiчны крызiс i дзе ад гэтага пакутуе шмат асобаў. У лiсце кардынала звяртаецца ўвага на тэрмiновую неабходнасць падтрымаць братоў i сёстраў, якiя жывуць на Святой Зямлi, любым чынам i, асаблiва, жадаючы iм мiра”. Кангрэгацыя да спраў Усходнiх Цэркваў атрымлiвае ахвяраваннi з розных нунцыятур i перадае iх царкоўным суполкам, аб’яднанням законнiкаў i законнiц у Лiване, Iраку, Ярданii, Егiпце i, перад усiм, у Iзраiлi i Палестыне.







All the contents on this site are copyrighted ©.