2007-03-10 10:19:25

Папа Бэнэдыкт 16 аб абвязках сродкаў масавай інфармацыі


У пятніцу 9-га сакавіка Сьвяцейшы Айцец сустрэўся з удзельнікамі Пленарнае Сэсіі Папскае Рады да спраў масс-мэдыяў. У сваёй прамове да іх Папа сказаў, што тыя, якія кіруюць масс-мэдыямі павінны бараніць супольнае дабро, праўду, чалавечую годнасьць і сям”ю. Бэнэдыкт 16 зьвярнуў таксама ўвагу на вялікія зьмены у сьвеце сродкаў масавай інфармацыі. У часе, калі прэса змагаецца з утрыманьнем сябе на рынку інфармацыі, ў хуткім тэмпе разьвіваецца радыё, тэлебачаньне і інтарнэт.
Сьвяцейшы Айцец выказаў прызнаньне для цывілізацыйнае ролі масс-мэдыяў. Інтэрнэт адкрыўся на сьвет ведаў і пазнаньня для ўсіх, які раней з цяжкасьцю мелі доступ да іх. Такому ўкладу ў супольнае дабро належыцца пахвала і падтрымка- сказаў Сьвяцейшы Айцец. З другога аднак боку лёгка заўважыць, што многа з таго, што перадаецца ў сродках масавай інфармацыі да дамоў мільёнаў сем”яў ёсьць шкодным. “Кіруючы на гэтыя цені сьвятло Хрыстове праўды, Касьцёл ўзбуджае надзею. Намагаймася заахвоціць усіх да таго, каб паставілі запаленае сьвятло на падсьвечніку, каб яно такім чынам сьвяціла кожнаму ў доме, школе і ў грамадзтве”- зьвярнуўся Папа да ўдзельнікаў Пленарнае Сэсіі Папскае Рады да спраў Сродкаў Масавай Інфармацыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.