2007-03-10 10:45:05

Апосталу Паўлу будзе прысвечаны цэлы год - з чэрвеня будучага да лета 2009-га . Такую ідэю вылучыў кардынал Андрэа дзі Монтэсемала, пробашч базілікі святога Першаапостала над ягонай труной, што нядаўна была археолагамі знойдзена ў падзямеллі.


Папа Бенедыкт 16 з адабрэннем паставіўся да ідэію.Летась ён прысвяціў шмат сваіх навучанняў асобе і багаслоўскаму навучанню апостала Паўла, які зрабіў асаблівы ўплыў на духоўнае жыццё і багаслоўскую працу кардынала Ратцынгера - цяпер Папы Рымскага.
Базіліка св.Паўла над ягонай магілай у месцы, дзе ён прапаведваў 2000 гадоў таму назад па-за старажытнымі мурамі сталіцы Вялікай Рымскай імперыі, ёсць адной з 4-х галоўных цэркваў хрысціянства. Летась пад яе галоўным алтаром быў адкрыты археолагамі старажытны саркафаг з мошчамі апостала, галава якога стагоддзямі перахоўваецца ў іншай славутай базіліцы - святога Яна на Латэране.
Кардынал Андрэа Монтэсемола расказаў журналістам, што жакае пашырыць ініцыятыву. Ёсць надзея, што па цэлым свеце пройдзе святкаванне 2000-годдзя нараджэння апостала Паўла, перш за ўсё, тых месцаў, якія захоўваюць гістарычную і духоўную памяць аб эвангелізатарскай дзейнасці Саўла з Тарсу, які цудоўным чынам навярнуўся па загаду самога Госпада. Гэта, перш за ўсё, Ерусалім, многія іншыя мейсцы на Блізкім Усходзе, у Турцыі, Міжземнамор'і і Рыме.







All the contents on this site are copyrighted ©.