2007-03-09 13:28:53

У Ватыкане чакаюць на візіт прэзідэнта Расіі. Як пацвердзіў намеснік дырэктара прэс-цэнтра Святога Пасаду айцец Чіро Бенеддзіцціні, 13 сакавіка Уладзімір Пуцін будзе прыняты Папам Бенедыктам 16 .


Дырэктар рымскага цэнтра "Экуменічная Расія" , які прысвячае сваю дзейнасць пашырэнню дыялогу з праваслаўнай Расіяй,у першую чаргу , спадар Серджо Мерканцін выказаў надзею, што візіт Уладзіміра Пуціна ў Італію і ягоная першая аўдыенцыя ў цяперашняга Папы - Бенедыкта 16 станецца добраю вехай для развіцця адносін. Ужо крокі, вельмі важныя, для набліжэння між Маскоўскім Патрыярхатам і Святым Пасадам, былі зроблены.
У рамках афіцыйнага знаходжання расійскага прэзідэнта ў Італіі будзе і наведанне спадаром Пуціным горада Барі - Барграду. Прэзідэнт краіны прыбудзе сюды з асаблівай місіяй ад імя РПЦ: звернецца ў мэрію Барі аб звароце ёй ва ўласнасць будынку Рускай Царквы , а таксама адкрытага пры ёй прытулку. Абодва будынкі былі ўзведзеныя ў 1913 годзе РПЦ-ю ў Барі, які быў і зараз зноў стаўся мэтаю паломніцтваў рускіх праваслаўных, што моцна шануюць святога Ўгодніка Мікалая. Ягоныя святыя мошчы захоўваюцца ў велічным аднайменным каталіцкім храме Барграду, дзе блізка гробу ўсталяваны праваслаўны алтар. У 1937 годзе будынкі, якія належалі РПЦ, былі выкупленыя мэрыяй італьянскага горада. Але рускія багаслужэнн тут ужо праходзяць. Пуцін мае намер прасіць, каб царква таксама і фармальна перайшла ва ўласнасць РПЦ. Каб да таго ж звярнуць і прытулак, як пішуць расійскія аглядальнікі, Пуцін будзе прасіць умяшання Святога Пасаду - паўплываць на мэрыю Барі, каб ўдалася афіцыйна перааформіць абодва будынкі на ўласнасць РПЦ.









All the contents on this site are copyrighted ©.