Швецыя не зробiцца “раем для абортаў”: з такiм заклiкам выступiлi шведскiя хрысцiяне,
звяртаючыся да мiнiстра аховы здароў’я i сацыяльных спраў пасля прапановы ўраду дазволiць
жанчынам з iншых краiнаў прыязджаць у Швецыю з мэтай зрабiць аборт. Як паведамляе
iнфармацыйнае агенства “Zenit”, бiскуп Стакольма монс. Андерс Арбарелiус i кiраўнiк
пяцiдзесятнiкаў краiны Стэн-Гуннар Хедзiн надрукавалi супольны артыкул, у якiм выказалi
сваю нязгоду з урадавай прапановай. “Мы лiчым, што мы павiнны заклiкаць нашых вернiкаў-хрысцiянаў
не галасаваць за сучасны ўрад у 2010 годзе, напiсалi хрысцiянскiя кiраўнiкi, - бо
нашым доўгам ёсць баранiць недатыкальнасць чалавечага жыцця”. “Як хрысцiяне, - заявiлi
кiраўнiкi згаданых хрысцiянскiх канфесый, - мы жадаем зрабiць заклiк супраць таго,
каб Швецыя зрабiлася “раем для абортаў””. “У той жа час мы заклiкаем да правядзення
палiтыкi, накiраванай на тое, каб жанчыны, якiя маюць патрэбу ў дапамозе ў нашай багатай
краiне, атрымлiвалi дапамогу для выхавання ўласных дзяцей як у Швецыi, так i за яе
межамi”.