2007-03-08 13:45:04

У Аўстрыi прапануюць адмовiцца ад ужытку аўтамабiляў на працягу Вялiкага Посту.


Утрымацца ад карыстання аўтамабiлямi на ўвесь час Вялiкага Посу заклiкалi сваiх вернiкаў Каталiцкая i Эвангелiстычная Цэрквы Верхняй Аўстрыi i дыяцэзii Лiнца.
Мэта заклiка заключаецца ў тым, каб унесцi ўклад у абарону навакольнага асяроддзя. “Сэнс Вялiкага Посту заключаны ў тым, каб звярнуць увагу на тое, што ёсць важным i прыйсцi да сапраўднай iсцiны. Ад самага пачатку ён накiраваны на тое, каб зразумення верныя звычкi ў нашым жыццi”, - заявiў Мiхаэль Розенбергер, прэсавы сакратар дыяцэзii Лiнц па навакольнаму асяроддзю.
Каб падтрымаць iнiцыятыву, прадпрыемствы грамадскага транспарта Верхняй Аўстрыi панiзiлi кошт бiлетаў на ўвесь час Вялiкага Посту. Акрамя каталiцкай дыяцэзii Лiнц i Эвангелiстычнай Царквы Верхняй Аўстрыi, да гэтай акцыi далучылiся таксама рух “Каталiцкая дзеянне”, “Аўстрыйскi альянс у абарону клiмата” i многiя iншыя прадпрыемствы i грамадскiя арганiзацыi.







All the contents on this site are copyrighted ©.