2007-03-07 15:08:02

Каталiцкiя бiскупы абмеркавалi праблему змешаных шлюбаў.


Змешаныя шлюбы памiж каўтолiкамi i прадстаўнiкамi iншых хрысцiянскiх канфесый, а таксама шлюбы памiж католiкамi i неахрышчанымi зрабiлiся рэчаiснасцю ў Паўднёва-Усходняй Еўропе, дзе жывуць разам католiкi, праваслаўныя, мусульмане, але “гэта з’ява распаўсюджваецца па ўсёй Еўропе у вынiку павялiчэння мiграцыi”. Аб гэтым заяўлена пад час 7-й сустрэчы Старшыняў Бiскупскiх канфярэнцый Еўропы, на якой прысутнiчалi спецыялiсты ў згаданай галiне. Паседжанне прайшло ў румынскiм горадзе Ордэа.
Калi шлюбы памiж хрысцiянамi розных канфесый не прыносяць асаблiвых праблемаў (перад усiм, гутарка iдзе аб шлюбах памiж католiкамi i праваслаўнымi), - зазначылi еўрапейскiя бiскупы, - бо iснуе фундаментальная база для агульнай веры, хаця ж i ў гэтым выпадку няма агульнага пункту гледжання, у тэалагiчным сэнсе, на Таямнiцу шлюбу i на развод”.
Згодна з меркаваннем еўрапейскiх бiскупаў, дыялог на гэту тэму з пратэстантскiмi Цэрквамi ёсць больш плённым, нягледзячы на тое, што часам здараецца, што католiкаў пераахрышчваюць, бо ягоны Хрост не лiчыцца дзейсным.
У той жа час адзначаецца, што павялiчваюцца шлюбы памiж прадстаўнiкамi розных рэлiгiй, перад усiм, памiж хрысцiянамi i мусульманамi, як вынiк рэлiгiйнай абыякавасцi, разводаў, залежнасцi ад сямьi, парушэнне праў жанчыны, iзаляцыю ад роднай этнiчнай групы, пазбаўленне ўласнай самасвядомасцi, цяжкасцi, злучаныя з выхаваннем дзяцей. “Традыцыя Каталiцкай Царквы, - зазначылi еўрапейскiя бiскупы, - аддае перавагу шлюбам памiж двума католiкамi, не толькi з пункту гледжання захаванняi перадачы веры, але перад усiм дзеля захавання iнтэрэсаў самоў сямейнай пары”.
Нягледзячы на гэта, у асобных выпадках дазваляецца змешаныя шлюбы i шлюбы з тымi, што не вераць у Бога, калi маецца гатоўнасць аднаго з сужонцаў заявiць аб адсутнасцi небяспекi адыйсцi ад веры, ахрысцiць i выхоўваць дзяцей згодна з каталiцкай традыцыяй.
Пад час спаткання монс. Андрэ Дупуй, Апостальскi нунцый пры Еўропейскiм саюзе, прэзентаваў справаздачу аб стане семьяў у Еўропе за 2006 год. Сярод iншага, размова iшла аб “выклiкаючых заклапочаннасць дадзеных”, дэмаграфiчным крызiсе ў Еўропе, павялiчэннi колькасцi абортаў, якiя робяцца кожныя 30 секундаў, паменьшаннi колькасцi шлюбаў i аб павелiчэннi лiку разводаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.