2007-03-07 15:37:44

Агульная аўдыенцыя Папы у сераду 7-га сакавіка


Адбылася яна ў двух частках. З пачатку ў Базыліцы Сьвятога Пятра Сьвяцейшы Айцец сустрэўся з італьянскімі пілігрымамі, якія прыбылі з рэгіёну Пемонтэ. Затым у зале імя Папы Паўла 6-га з іншымі вернікамі. Прыбыло на яе шмат вернікаў і паломніўкаў з кожнага кутку сьвету. Паводле ватыканскіх крыніц разам было іх каля 10-ці тысяч. Была гэта ўжо дзевятая сустрэча Папы Бэнэдыкта 16 з вернікамі ў гэтым годзе. А ў сваёй сёньняшняй катахэзе Бэнэдыкт 16 сказаў, між іншым: найбліжэйшыя Агульныя Аўдыенцыі будуць прысьвечаныя Айцам Царквы.
RealAudioMP3
Сёньня ўспамінаем асобу Сьвятога Клімэнта, біскупа Рыму, трэцяга з чаргі Наступніка Сьвятога Апостала Пятра. Сьвяты Ірынэй- сказаў Сьвяцейшы Айцец- сьведчыць у сваіх пісьмах, што Сьвяты Клімэнт за свайго жыцьця, меў яшчэ нагоду асабіста сустрэцца з Апосталамі, слухаць іхніх навучаньняў, пазнаёміцца з Апостальскаю Традыцыяю.
Цешыўся вялікім аўтарытэтам- працягваў Папа. Прыпісана яму аўтарства многіх старахрысьціянскіх пісьмаў. Напэўна ягоным творам ёсьць зьбярэжаны Ліст да Карынцыянаў. Сьвяты Клімэнт заклікаў у ім пасвараных хрысьціян Карынту да згоднасьці, жадае адрадзіць і ўзмацаваць іхнюю веру. Прыпамінае аб згубных выніках барацьбы за ўладу, аб Апостальскай Спадчыне, аб паўсюднасьці збаўленьня і аб маральных абавязках. Заахвочвае да братэрскае любові, паказвае, што крыніцаю і рэгулаю царкоўнага жыцьця зьяўляецца любоў Хрыста.
Паслуга Сьвятога Клімэнта- сказаў на заканчэньне сваёй катахэзвы Папа- і ягоны ліст да Карынцыянаў зьяўляецца для нас важным сьведчаньнем аб жыцьці Першапачатковае Царквы і ягонай самасьвядомасьці.
На заканчэньне аўдыенцыі Сьвяцейшы Айцец прывітаў усіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.



У Ватыкане падана да ведама, што Папа Бэнэдыкт 16 прыняў рашэньне кардынала Руіні, каб зьняць яго з пасады Старшыні Эпіскапскай Канфэрэнцыі Італіі, з огляду на ягоны век. Сьвяцейшы Айцец назначыў старшынёю Эпіскапскай Канфэрэнцыі Італіі арцыбіскупа Генуі, монс, Анджэлё Боняско.
Таксама ў Ватыкане паведамілі, што новая Пост-сынадальная Апостальская Адгортацыя Папы Бэнэдыкта 16 аб Эўхарыстыі як крыніцы і вяршыні жыцьця і місіі Касьцёла будзе прадстаўлена ў Ватыкане 13- га сакавіка.








All the contents on this site are copyrighted ©.