2007-03-06 13:50:12

Багаслоўская і пастаральная пазіцыя ў адносінах да пасля-абортнага сіндрому была выяўляная у Канферэнцыі, што адбылася ва Ўкраінскім каталіцкім Універсітэце.


Царкоўныя і свецкія дзеячы абмеркавалі пазіцыю Царквы на праблему ненароджаных дзяцей і намаганні. якія трэба рабіць для вылячэння сем'яў. Арганізатарам канферэнцыі выступіў Інстытут сям'і і сужонскага жыцця пры Украінскай грэка-каталіцкай Царкве. Сустрэчу ў Львове адкрыў дапаможны біскуп УГКЦ Глеб, які параўнаў трагедыю аборту з Галадаморам. Пра гэта прыпамінаюць штогод, нават на міжнародным узроўні, а вось пра тое, што праз аборты загітула ўчацвёра больш дзяцей, ніхто не думае. Уладыка зазначыў, што мае месца неразуменне глыбіні гэтай праблемы ўсімі: прадстаўнікамі духавенства, медыкамі, іншымі свецкімі ажно да ўзроўню заканадаўства.
Загадчык львоўскай псіхіятрычнай клінікі Зяновій Анішка, у сваю чаргу, адзначыў, што постабортны сіндром уплывае не толькі на жанчыны, але й мужчыны і дзяцей, якія ўжо народжаныя ці народзяцца ў гэтае пары. Сіндром выяўляе сябе ў дыпрэсіях, пачуцці віны, адчаі, шкадаванні, сэнсу дарэмнасці жыцця наогул. Такія , нават не заўсёды ўсвядомленыя, пачуцці могуць прыводзіць да пьянства і наркаманіі, нават самазабойства. Браты і сёстры ненароджаных дзяцей ў такіх сем'ях выхоўваюцца ў двух крайнасцях: ці ўседазволенасці, ці, наадварот, суровасці, што ў абодвухз выпадках можа адначасова прыводзіць да маніі велічы і комплексу непаўнацэннасці.Навуковец з Інстытуту сям'і спадарыня Галіна Крышталь, у сваю чаргу, зазначыла, што аборт ёсць злом у кожным вымярэнні, гэта - праблема веры і непаразумення таго, што напраўду з'яўляецца злом, а што - дабром. Яна падкрэсліла, што ў вылячэнні гэтай грамадскай з'явы павінны прымаць удзел усе - святары, урачы, блізкія людзі. Было таксама падкрэслена, што Царква прыклікае абвяргаць грэх, але любіць грэшніка.







All the contents on this site are copyrighted ©.