2007-03-05 13:52:50

Чарговыя старонкi з Кампендiума Сацыяльнай дактрыны Царквы.


217 Характэрныя рысы шлюбу: цэласнасць, дзякуючы якой сужонцы дораць сябе адзiн iншаму ва ўсiх асабiстых аспектах, фiзiчных i духоўных; еднасць, якая робiць iх адным цэлым; неразрыўнасць i вернасць, якiя паходзяць з узаемнага i канчатковага самаахвяравання; плённасць, насустрач якой яна натуральным чынам адкрываецца. Мудрая задума Божая аб шлюбе – прыймаецца чалавечым розумам, нягледзячы на цяжкасцi, выклiканыя жорсткасцю сэрца – немагчыма ацанiць, разглядаючы выключна адступаючыя ад яго фактычныя паводзiны ў канкрэтных сiтуацыях. Радыкальнае адмаўленне першапачатковай задумы Бога ў’яўляе сабой полiгамiя, таму што “яна супярэчыць раўнай асабiстай годнасцi мужчыны i жанчыны, якiя ў шлюбе дораць сябе адзiн iншаму з у поўнi ахапляючай, а таму адзiнай i выключнай любоў’ю”.
218 “Аб’ектыўная” iсцiна аб шлюбе заключана ў тым, што ён назначаны для нараджэння i выхавання дзяцей. Бо шлюбны саюз дазваляе ў поўнi перажыць тое шчырае падараванне сябе самога, плён якога, дзецi, самастойна, у сваю чаргу, аказваюцца дарам для бацькоў, для ўсёй сямьi i для грамадства цалкам. Аднак шлюб быў зацьверджаны не выключна дзеля нараджэння дзяцей: яго неразрыўны характар i ягоная каштоўнасць як саюза знаходзяцца, нават калi горача пажаданыя дзецi, не з’яўляюцца вянцом сямейнага жыцця. У гэтым выпадку сужонцы “могуць выяўляць сваю высокароднасць, усынавiўшы пакiнутых дзяцей цi аказваючы сур’ёзную дапамогу iншым людзям”.
б) Таямнiца шлюбу
219 Па задуме Хрыстуса, ахрышчаныя пражываюць чалавечую рэчаiснасць шлюбу ў звышнатуральнай форме таямнiцы, якая ў’яўляе сабой знак i iнструмент Божай ласкi. Гiсторыю збаўлення пралыгвае тэма шлюбнага запавета, красамоўная выява зносiнаў у любовi памiж Богам i людзьмi i сымвалiчны ключ да зразумення этапаў вялiкага запавета памiж Богам i Яго народам. Засяроджанне адкрыцця аб задуме Боскай любовi - дар Бога чалавецтву, Ягоны Сын Езус Хрыстус, “Жанiх, Якi любiць чалавецтва i дорыць яму Сябе Самога як Збаўца, аб’ядноўваючы яго з Сабой як Уласнае цела. Ён адкрывае першапачатковую iсцiну аб шлюбе, аб тым, як было “на пачатку”, i, вызваляючы чалавека ад жорсткасцi сэрца, робiць яго здольным у поўнi здзейснiць гэту iсцiну”. З сужонскай любовi Хрыстуса да Царквы – любовi, якая выяўляе сваё поўню ў ахвяры на Крыжы, - паходзiць сакраментальны характар шлюбу; Божая ласка гэтай таямнiцы робiць любоў сужонцаў падобнай на Любоў Езуса да Царквы. Шлюб, якi ёсць таямнiцай, ёсць саюзам мужчыны i жанчыны ў любовi.
220 Таямнiца шлюбу прыймае ў сябе чалавечую рэчаiснасць сужонскай любовi з усiм, што маецца на ўвазе пад гэтым, i “робiць здольнымi i забавязвае хрысцiянскiх сужонцаў i бацькоў мець жыццё, адпаведнае паклiканню свецкiх вернiкаў, значыць, “ведучы свецкiя справы i арганiзоўваючы iх згодна з Богам, шукаць Каралеўства Божае”. Хрысцiянская сямья, глыбока злучаная з Царквой пры пасрэднiцтве сакраментальных вузаў, пераўтварае яе ў хатнюю цi малую Царкву, яна заклiкана “быць для свету знакам еднасцi i тым самым выконваць сваю прарочую ролю, сведчыць аб Каралеўстве i мiры Хрыстовым, да якога накiравана стварэнне свету”.
Сужонская любоў, якая паходзiць з самой любовi Езуса, што набываецца праз Таямнiцу, робiць сужонкаў-хрысцiянаў сведкамi новага сацыяльнага парадка, натхнёнага Эвангельлем i пасхальнай Таямнiцай. Натуральнае вымярэнне iх любовi паступова ачышчаецца, умацоўваецца i ўзвышаецца сакраментальнай Божай ласкай. Такiм чынам, сужонкi-хрысцiяне не толькi дапамагаюць адзiн аднаму на шляху асвячання, але i робяцца знакам i iнструментам любовi Хрыстовай у свеце. Яны паклiканы самiм сваiм жыццём сведчыць аб рэлiгiйным сэнсе шлюбу i здзяйсняць гэту задуму, якую сучаснае грамадства прызнае з усё большай цяжкасцю, асаблiва калi прыймае рэлятывiстскiя погляды на натуральную аснову iнстытута сужонства.
III. Сацыяльная суб’ектыўнасць сямьi
а) Любоў i фармаванне суполкi асобаў.
221 Сямья – гэта абшара супольнасцi, такая неабходная ў грамадстве, якое робiцца ўсё болей iндывiдуалiстычным; у гэтай абшары магчыма ўзрошчваць сапраўдную грамаду асобаў дзякуючы нязгаснай дынамiцы любовi. Любоў – асноўнае вымярэнне чалавечага вопыта – выяўляецца ў сямье пераважна наступным чынам: “Любячы, чалавек самарэалiзуецца праз шчырае прынясенне сябе ў дар; любiць – значыць аддаваць i прыймаць тое, чаго нельга купiць цi прадаць, што магчыма толькi свабодным чынам падарыць адзiн аднаму”.
Дзякуючы любовi – а гэта самая iстотная для акрэслення шлюбу i сямьi рэчаiснасць – кожны чалавек, мужчына i жанчына, набывае прызнанне, прыняцце, павагу да яго годнасцi. З любовi нараджаюцца адносiны, якiя разгортваюцца ў бескарыслiвасцi, якое, “паважаючы i заахвочваючы ва ўсiх асабiстую годнасць як адзiную каштоўнасць, робяцца сардэчным прыняццем, спатканнем i дыялогам, бескарыслiвай падрыхтаванасцю дапамагчы, шчодрым служэннем i глыбокай салiдарнасцю”. Iснаванне сямей, якiя жывуць у гэтым духу, паказвае недахопы i супярэчлiвасцi грамадства, якое кiруецца пераважна, калi не выключна, крытэрыямi эфектыўнасцi i функцыянальнасцi. А сямья, якая жыве, кожны дзень сплятаючы сецiва мiжасабовых зносiнаў, унутраных i вонкавых, выступае як “першае i незаменная школа сацыяльнасцi, прыклад i стымул для больш шырокiх грамадскiх адносiнаў у духу павагi, справядлiвасцi, дыялога i любовi”.







All the contents on this site are copyrighted ©.